RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Вызначаны пераможцы рэспубліканскага праекта БРСМ «Моладзь за ўраджай!» ад Магілёўскай вобласці

Вызначаны пераможцы рэспубліканскага праекта «Моладзь за ўраджай!», паведамілі ў Цэнтральным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

БРСМ у ліпені даў старт праекту «Моладзь – за ўраджай!», які традыцыйна рэалізуецца ва ўсіх рэгіёнах краіны ў перыяд уборачнай кампаніі. Яго мэта – павышэнне прадукцыйнасці працы маладых працаўнікоў вёскі, занятых на ўборцы ўраджаю, заахвочванне іх працоўнай ініцыятывы і папулярызацыя сельскагаспадарчай працы. Спаборніцтвы праходзілі ў намінацыях «Моладзевы экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту» і «Малады кіроўца, які перавёз найбольшую колькасць збожжа». Пераможцаў вызначалі асобна ў кожнай вобласці.

У нашым рэгіёне найлепшым сярод камбайнераў маладзёжных экіпажаў стаў камбайнер ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» Зміцер Анісімаў. Ён намалаціў 2705 тыс. т новага ўраджаю. Сярод маладых кіроўцаў на адвозцы збожжа вызначыўся кіроўца ААТ «Амкадор-Шклоў» Павел Ціханаў, які перавёз 4644 тыс. т збожжа і зернебабовых.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 27 верасня на ўрачыстым адкрыцці рэспубліканскага форума сельскай моладзі ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце.

Паводле інфармацыі, якая паступіла сёння ў рэспубліканскі штаб па каардынацыі дзейнасці ўборачнай кампаніі, на ўборцы працягвае працаваць 229 моладзевых экіпажаў. 169 намалацілі 1 тыс. і больш збожжа. На ўборцы вызначыліся 18 двухтысячнікаў. З іх тры – у нашым рэгіёне. На адвозцы задзейнічаны 104 маладыя кіроўцы. Сярод іх – 25 дзвюхтысячнікаў, сем трохтысячнікаў і два чатырохтысячнікі ў Магілёўскай вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая