XVI адкрыты турнір па баскетболе сярод юнацкіх каманд гарадоў-пабрацімаў «Інтэрбаскет-2019» адбудзецца 8-11 красавіка ў Магілёве. Гульні будуць праходзіць ў спартыўным комплексе «Алімпіец», паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.
За галоўны прыз спаборніцтваў пазмагаюцца каманды з Волагды, Звянігарада, Смаленска, Пензы, Санкт-Пецярбурга, Масквы і Магілёва. Акрамя таго, юнакі 2004-2005 года нараджэння прымуць удзел у конкурсах штрафных і трохачковых кідкоў.
Па выніках турніру дружынам, якія занялі прызавыя месцы, уручаць кубкі, а баскетбалістам – медалі і дыпломы адпаведных ступеняў. Пераможцаў конкурсаў штрафных і трохачковых кідкоў адзначаць спецыяльнымі кубкамі.
Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца 8 красавіка ў 13.30, закрыццё – 11 красавіка ў 16.00. Пачатак гульняў запланаваны на 12.00 штодня. Уваход на спаборніцтвы свабодны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»
17.11.2025 - 09:44
12.11.2025 - 09:59
10.11.2025 - 10:38
Баскетбалісты «Барысфена» выйгралі сёмы паядынак у чэмпіянаце Беларусі