Міністр культуры Юрый Бондар, які пабываў на адкрыцці Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер – 2019», высока ацаніў уклад песеннага форума ў развіццё беларускай культуры:

– Мерапрыемства такога маштабу заўсёды чакаем з нецярпеннем. Што важна, праходзіць яно ў рэгіёне. Гэта выдатна, таму што знакамітыя госці, значныя творчыя дасягненні павінны прысутнічаць не толькі на цэнтральных сталічных пляцоўках. Важна, каб яны ахоплівалі ўсе куткі нашай Беларусі. «Залаты шлягер» – адзін з найстарэйшых фестываляў Беларусі – мае вялікае значэнне для таго, хто любіць песні мінулых гадоў, бо для многіх гэта музыка маладосці, якая, разам з тым жа рэпам, абавязкова павінна прысутнічаць у медыйнай прасторы і дарыць гледачам радасць ад сустрэчы з любімымі выканаўцамі. Думаю, фестываль яшчэ далёка не цалкам раскрыў свой патэнцыял. Яго сіла ў тым, што тут заўсёды будзе гучаць музыка, любімая многімі пакаленнямі беларусаў.

Normal
0

false
false
false

RU
X-NONE
X-NONE

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:"Обычная таблица";
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-priority:99;
mso-style-parent:"";
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin-top:0cm;
mso-para-margin-right:0cm;
mso-para-margin-bottom:10.0pt;
mso-para-margin-left:0cm;
line-height:115%;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:11.0pt;
font-family:"Calibri","sans-serif";
mso-ascii-font-family:Calibri;
mso-ascii-theme-font:minor-latin;
mso-hansi-font-family:Calibri;
mso-hansi-theme-font:minor-latin;
mso-bidi-font-family:"Times New Roman";
mso-bidi-theme-font:minor-bidi;
mso-fareast-language:EN-US;}

 Павел Мінчанка, СБ