RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З 19 мая РІКВ арганізуе анлайн-РТ

Многія пункты правядзення рэпетыцыйнага тэставання адмянілі раней запланаваныя на май сеансы ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам. На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у трэцім этапе рэпетыцыйнага тэставання ў электронным фармаце ў анлайн-рэжыме.

«Папярэдняй рэгістрацыі для праходжання тэставання ў рэжыме анлайн не патрабуецца, – звяртае ўвагу абітурыентаў РІКВ. – РТ арганізуецца па 15 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі (беларуская, руская і замежныя мовы (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, геаграфія, Сусветная гісторыя (найноўшы час). Для ўдзелу абітурыентам неабходна, як і раней, зарэгістравацца ў сваім асабістым кабінеце на сайце РІКВ, скарыстацца адной ці некалькімі свабоднымі аплатамі, якія былі вернутыя пры адмене раней запланаваных сеансаў РТ, або зрабіць аплату з дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП)».

Паслуга па праходжанні трэцяга этапу рэпетыцыйнага тэставання ў online-рэжыме (рэгістрацыя і праходжанне) будзе даступная на сайце РІКВ з 19 мая (аўторак) і прадстаўлена ў дастаткова працяглым часовым інтэрвале, які дазваляе задаволіць у ёй патрэбу ўсіх жадаючых абітурыентаў.

mogilevnews.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая