6 снежня адкрыецца першая сесія Нацыянальнага сходу шостага склікання. І гэта стане падзеяй, бо абраны 17 лістапада новы склад дэпутатаў – вельмі арганічны сплаў новых ідэй і вопыту. Сваімі планамі адносна маючай адбыцца працы ў Палаце прадстаўнікоў дзеляцца зноў выбраныя дэпутаты.
Вера Шырокая, дэпутат па Бабруйскай-Першамайскай выбарчай акрузе № 79:
– Паколькі ў Парламенце спадзяюся ўвайсці ў Пастаянную камісію па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве, на гэты блок звярну асноўную ўвагу. Лічу, што павінен быць урэгуляваны механізм адказнасці праектных, інжынерных і арганізацый тэхнічнага нагляду за якасць аказаных паслуг. А хто толькі не крытыкаваў сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі! У ланцужку аказання паслуг па падтрыманні жыллёвага фонду ў належным стане – ад абследавання да прыёмкі працы – няма месца спажыўцу паслуг. На мой погляд, наспела неабходнасць перагледзець гэты недахоп. Трэба развіваць структурныя прадпрыемствы ЖКГ, якія прыносяць прыбытак, а значыць, забяспечваць своечасовасць і якасць абслугоўвання. Але, зразумела, буду займацца і іншымі пытаннямі. Па-ранейшаму актуальнымі застаюцца працаўладкаванне, забеспячэнне жыллём, рамонт дарог, крокавая даступнасць дашкольных устаноў.
CБ, фота - vybary2019.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.07.2025 - 15:34
Размеркаванне скончылася, а праца - не. Калі маладыя спецыялісты вырашаюць застацца
24.07.2025 - 10:27
Аддача, дысцыпліна і арганізаванасць: аграрый - аб складнікаў поспеху на ўборачнай
22.07.2025 - 09:19
Вытрыманы ў духу часу вобраз - дэпутат выказалася аб адзенні дзелавога стылю ў школе
21.07.2025 - 09:58
Гендырэктар Магілёўскага мясакамбіната: для перапрацоўшчыкаў важна, каб збожжа было ўбрана без страт
21.07.2025 - 09:06