RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З Мінска ў Магілёў: чарговы рэспубліканскі аўтапрабег «За адзіную Беларусь!» пройдзе 24 кастрычніка

Чарговы рэспубліканскі аўтапрабег «За адзіную Беларусь!» пройдзе 24 кастрычніка. Ён стартуе ў Мінску («Белмаркет», 5-ы км, траса М4). У патрыятычнай акцыі прымуць удзел неабыякавыя да лёсу Бацькаўшчыны людзі, якія хочуць бачыць Беларусь незалежнай, непадзельнай і квітнеючай.

Калона аўтамабілістаў пад дзяржаўнымі сцягамі адправіцца ў дарогу ў 10.00. Па дарозе да яе далучацца аўтамабілісты іншых населеных пунктаў краіны. Фінальным пунктам маршруту стане Буйніцкае поле (Магілёўскі раён), дзе ўдзельнікі акцыі ўскладуць кветкі да капліцы. Для іх таксама правядуць экскурсію па мемарыяльным комплексе.

Варта адзначыць, што такія значныя патрыятычныя мерапрыемствы сталі добрай традыцыяй. Аўтапрабегі «За адзіную Беларусь» ініцыяваныя неабыякавымі грамадзянамі амаль два месяцы таму. За гэты час яны наездзілі ўжо тысячы кіламетраў па гарадах і вёсках краіны. Абавязковая праграма маршруту – месцы, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая