За 2019 год у Магілёўскай вобласці выяўлены 203 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі (2018-ы –210). Паказчык захворвання складае 19,3 на 100 тыс. насельніцтва і застаецца на ўзроўні мінулага года, паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
За перыяд статыстычнага ўліку, які вядзецца з 1987 года, у рэгіёне зарэгістравана 1955 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Зараз у вобласці пражывае 1579 чалавек з такім статусам. Паказчык распаўсюджанасці складае 150 на 100 тыс.насельніцтва.
У агульнай структуры ВІЧ-інфікаваных пераважаюць мужчыны (55,4%). Пераважным шляхам перадачы застаецца палавы, на яго долю прыпадае 77,5% усіх выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.
У эпідэмічны працэс уцягнуты ўсе ўзроставыя групы насельніцтва. Аднак за ўвесь перыяд назірання большасць зарэгістравана ў 20–29 гадовых –35,6% і 30–39 гадовых – 36,3%.
У сацыяльнай структуры лідзіруючае становішча займаюць рабочыя (36,9% ад усіх асоб, пастаўленых на ўлік у 2019 годзе). На долю грамадзян без пэўнай дзейнасці прыпадае 35%, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі –9,4%, служачых –8,9%, іншых асоб (цяжарныя і пенсіянеры) – 6,8%.
За ўвесь перыяд назірання ВІЧ-інфікаваных пацыентаў памерла 325 чалавек, з іх у 4-й тэрмінальнай стадыі ВІЧ-інфекцыі –136.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.04.2025 - 16:42
15.04.2025 - 10:05
10.04.2025 - 12:07
Медыкі Магілёўшчыны - у ліку лаўрэатаў прэміі БПРЗ у галіне аховы працы
09.04.2025 - 12:10
Навучанне прафактыва - інвестыцыя ў будучыню арганізацыі аховы здароўя