RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Забег Дзядоў Марозаў пройдзе ў Магілёве 25 снежня

Забег Дзядоў Марозаў і лазернае шоу пройдуць у Магілёве 25 снежня. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Таццяна Бурканава.

«25 снежня ў Магілёве будзе насычаным на святочныя мерапрыемствы. У парку Падніколле ў 13.00 пройдзе касцюмаваны забег «Дзед Мароз – чэмпіён». Удзельнічаць у ім будзе не менш за 50 Дзядоў Марозаў. Для дзяцей будзе арганізаваны канцэрт «Марозная размарозка», які будзе паўтарацца да 29 снежня», – расказала яна.

Увечары ў гэты ж дзень пад гукі духавога аркестра па цэнтры горада пройдзе першае навагодняе «наШэсце Дзядоў Марозаў». Каля 50 чалавек у 17.00 выйдуць на вуліцу Ленінская ля дзіцячай школы мастацтваў № 4 і пройдуць да плошчы Зорак. Тут іх сустрэне яшчэ 100 казачных персанажаў. «Калі ўсе героі збяруцца на плошчы Зорак, галоўны Дзед Мароз са сваёй рэзідэнцыі па відэасувязі дасць каманду пачынаць навагодні карагод, і ўсе казачныя персанажы разам з дзецьмі і дарослымі будуць танцаваць», – расказала Таццяна Бурканава.

Пасля гэтага вялікая кампанія адправіцца на пляцоўку ў ТЗЦ «Атрыум». Тут адбудзецца флэшмоб «Да Новага Года засталося...» з адлікам часу да галоўнага свята года. Для гараджан і гасцей горада пакажуць лазернае шоу, якое будзе праецыравацца на гандлёва-забаўляльны цэнтр. Шэсце Дзядоў Марозаў і забаўляльная праграма на плошчы ля гандлёвага цэнтра будуць праходзіць у Магілёве да 30 снежня.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая