Заключны 4-ы этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе адбудзецца 24 жніўня ў Магілёве. Спаборніцтвы пройдуць на спартыўна-трэніровачнай базе ПК «Рубікон» (вул. Сурганава, 7), паведаміў вядучы спецыяліст Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Віктар Шупранаў.
Паводле папярэдніх заявак, у спаборніцтве прымуць удзел каманды з рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Латвіі. На заключным этапе судзейская калегія вызначыць пераможцаў і прызёраў адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.
Арганізатарамі спаборніцтва выступаюць Магілёўская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ, ГА «Беларуская федэрацыя пейнтбола», пейнтбольны клуб «Рубікон» горада Магілёва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 16:42
16.09.2025 - 14:15
15.09.2025 - 09:13
Ягор Шарамкоў заваяваў срэбра ў вольных практыкаваннях на этапе Кубка выкліку ў Парыжы
11.09.2025 - 10:10
10.09.2025 - 09:14
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ