Замежныя інвестары ў першым паўгоддзі 2019 года ўклалі $ 134,4 млн. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Асноўнымі інвестарамі арганізацый Прыдняпроўскага краю былі суб’екты гаспадарання Кіпра (43,1 % ад усіх інвестыцый), Расійскай Федэрацыі (22,3 %), міжнародныя арганізацыі (6,7 %).
Пры гэтым прамыя замежныя інвестыцыі склалі $ 111,4 млн., або 82,8 %.
У той жа час арганізацыямі вобласці (акрамя банкаў) за студзень-чэрвень бягучага года накіравана за мяжу $ 88,5 млн. інвестыцый, у асноўным у Расійскую Федэрацыю (67 % ад агульнага аб’ёму) і Украіну (19,9 %).
На долю прамых інвестыцый даводзілася 99,9 % усіх замежных грашовых патокаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.08.2025 - 12:59
Аўтапаркоўкі і панарамныя ліфты: над чым працуюць на прадпрыемстве «Магілёўліфтмаш»
29.07.2025 - 17:21
Залатая гарачая пара ў разгары: на Магілёўшчыне аграрыі ўдарна ўбіраюць ураджай азімага рапсу
28.07.2025 - 19:54
Дэлегацыя з Кітая з працоўным візітам наведвае Магілёўскую вобласць