Здраўніцы Магілёўскай вобласці працягваюць нарошчваць тэмпы рэалізацыі пуцёвак і экспарт паслуг, аб гэтым сведчаць вынікі работы за дзевяць месяцаў бягучага года.
Як паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, у студзені-верасні бягучага года санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі Магілёўскай вобласці рэалізавана 36 135 пуцёвак, або 104,8% да адпаведнага перыяду 2018 года, у тым ліку замежным грамадзянам – 6483 пуцёўкі, або 106,1%. Запаўняльнасць гэтых арганізацый за студзень – верасень 2019 года склала 88,1% супраць 81,9% за студзень-верасень 2018-га.
– Каб павялічыць экспарт паслуг і папулярызаваць санаторна-курортныя арганізацыі, усімі санаторыямі рэгіёна прымаліся розныя меры, – адзначылі ў цэнтры. – У прыватнасці, ішло ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, пашыраліся віды і пералікі аказваемых паслуг, было працягнута супрацоўніцтва з турыстычнымі арганізацыямі. Так, санаторыі вобласці прынялі ўдзел у 26-й Маскоўскай міжнароднай турыстычнай выставе «MIT-2019», адбылася прэзентацыя здраўніц у павільёне «Рэспубліка Беларусь» на ўсерасійскай ВДНГ, аналагічныя мерапрыемствы прайшлі ў межах 22-га Міжнароднага вясновага кірмашу турысцкіх паслуг «АДПАЧЫНАК – 2019» і выставы-кірмашу «Беларусь – Расія» ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Нарэшце прэзентацыя турыстычных магчымасцяў санаторыяў адбылася на выставачным стэндзе «Беларусь турысцкая» ў межах II Еўрапейскіх гульняў у Мінску.
Лідзіруючае становішча ў вобласці па колькасці замежных грамадзян блізкага і далёкага замежжа, якія прайшлі санаторна-курортнае лячэнне, займае санаторый імя У. І. Леніна: 3364 чалавека з 6478 у цэлым па вобласці, або 52%. За перыяд з 2016 года па 1 паўгоддзе 2019 года тут была праведзена поўнамаштабная рэканструкцыя жылога корпуса № 2, выкананы бягучы рамонт будынкаў і збудаванняў, набыта сучаснае медыцынскае абсталяванне, Распрацаваны і ўкаранёны найноўшыя методыкі лячэння і рэабілітацыі (3D-масаж, масаж у чатыры рукі «ломі-ломі», электрастатычны масаж, лакальная крыятэрапія, экстракарпаральная магнітная стымуляцыя органаў малога таза і інш.).
У мэтах павышэння якасці абслугоўвання аказваемых паслуг у здраўніцы ўдасканалена сістэма анлайн-браніравання і аплаты, укаранёна праграма лаяльнасці (доля кліентаў, якія прыехалі па якой-небудзь зніжцы, склала 78%), дзейнічае растэрміноўка плацяжоў за пуцёўкі, арганізаваны трансфер адпачывальнікаў з найбліжэйшых вакзалаў і аэрапорта, забяспечана мабільная сувязь Viber і WatsApp з супрацоўнікамі аддзела маркетынгу ў рэжыме «24/7». У выніку ўдзельная вага замежных грамадзян сярод кліентаў санаторыя ў студзені-верасні 2019 года склала 62%. Геаграфія ўключае ў сябе каля 40 краін. Асноўную частку (92% ад колькасці замежнікаў) складаюць расіяне, далей ідуць грамадзяне Ізраіля і краін Балтыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы