У Беларусі 15 мая завяршаецца падача заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты.
У складзе ініцыятыўнай групы павінна быць не менш за 100 чалавек. ЦВК разглядае пытанне аб яе рэгістрацыі ў пяцідзённы тэрмін з дня паступлення дакументаў.
Зарэгістраваная група зможа збіраць подпісы ў падтрымку вылучэння свайго кандыдата з 21 мая па 19 чэрвеня. З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі зборшчыкі павінны быць у медыцынскіх масках і пальчатках.
Для таго каб вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты, трэба сабраць не менш за 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў.
Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. Паводле каляндарнага плана, вылучэнне кандыдатаў пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня, рэгістрацыя – з 5 па 14 ліпеня. Пасля гэтага пачынаецца перыяд перадвыбарнай агітацыі. Датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня. Вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, па плане павінен прайсці не пазней чым у двухтыднёвы тэрмін – 23 жніўня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.07.2025 - 18:08
25.07.2025 - 09:38
«Уся справа ў жаданні працаваць». Першага механізатара-тысячніка ўшаноўвалі ў Магілёўскай вобласці
24.07.2025 - 16:06
22.07.2025 - 10:57
18.07.2025 - 15:51
15.07.2025 - 11:59