Рус Бел Eng 中文

Жыхарам Магілёўскай вобласці 22 верасня прапануюць далучыцца да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля»

Жыхарам Магілёўшчыны прапануюць далучыцца да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля». У суботу, 22 верасня, абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае насельніцтва рэгіёна пакінуць аўтамабілі на стаянках і перасесці на грамадскі транспарт або веласіпед.

Сёння ўявіць сабе сучасны свет без аўтамабіляў немагчыма. Безумоўна, усе мы любім камфорт, а машына дорыць нам яго штодня. Акрамя таго, яна даўно стала прыкметай пэўнага статусу яе ўладальніка. Але ў мітусні штодзённых клопатаў мы не задумваемся пра тое, якую шкоду прыносіць гэта цуда тэхнікі навакольнаму асяроддзю і кожнаму з нас. А шкода вельмі вялікая – забруджванне паветра, якое мы ўдыхаем штосекундна, выхлапныя газы і бясконцыя аварыі, у якіх штоднягінуць тысячы людзей.

Павелічэнне колькасці аўтатранспарту ставіць аўтамабіль на адно з першых месцаў сярод крыніц забруджвання атмасфернага паветра. У выхлапных газах аўтамабіляў утрымліваецца вялікая колькасць шкодных рэчываў,якіяадмоўна ўплываюць на здароўе чалавека. Асноўнымі з іх з’яўляюцца вокіс вугляроду, вокіслы азоту і серы, розныя вуглевадароды, альдэгіды, сажа і інш. На думку навукоўцаў, выхлапныя газы ўносяць прыкметную долю ў развіццё парніковага эфекту, які рана ці позна стане прычынай глабальнага змянення клімату Зямлі.

Выкіды транспарту ў большасці сваёй запасяцца на ўзроўні органаў дыхання чалавека, атручваючы паветра, а пры асяданні трапляюць у глебу і расліны, яны суправаджаюць нас практычна паўсюль – залятаюць на кухню праз фортку, праследуюць у салоне аўтамабіля, на пешаходным пераходзе. А самае жудаснае заключаецца ў тым, што найбольшаму атручванню падвяргаюцца менавіта дзеці – якраз на ўзроўні іх удыху канцэнтруецца найбольшая колькасць шкодных рэчываў.

Даследванні працы шэрагу краін паказалі, што вырашыць праблему выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасферу без прыцягнення насельніцтва вельмі складана. Таму штогод 22 верасня ў многіх краінах свету праводзіцца Сусветны дзень без аўтамабіля, дэвіз якога – «Горад як прастора для людзей, прастора для жыцця».

Упершыню акцыя прайшла ў Францыі ў 1998 годзе. Тады ў мерапрыемстве ўдзельнічала ўсяго каля двух дзясяткаў гарадоў, да 2001 года да руху далучылася больш за тысячу гарадоў у 35 краінах свету.

У Беларусі Дзень без аўтамабіля праводзіцца з 2008 года. Мерапрыемства носіць добраахвотны характар. Яго асноўная задача – звярнуць увагу грамадскасці на забруджванне паветра, а таксама паказаць ролю кожнага чалавека ў рашэнні дадзенай праблемы на шляху да здаровага ладу жыцця.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая