Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Чысты лес». Мерапрыемства пройдзе 19 кастрычніка па ўсёй краіне, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Па словах суразмоўцаў, неабыякавыя жыхары рэгіёна могуць аб’яднаць намаганні і ўнесці сваю лепту ў навядзенне парадку: добраўпарадкаваць лясны фонд, прылеглую да сваіх населеных пунктаў тэрыторыю. Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў лясгас або найбліжэйшае лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Усіх удзельнікаў мерапрыемства забяспечаць неабходным інвентаром.
«Арганізацыі Мінлясгаса штогод накіроўваюць значныя сілы і сродкі на працы па навядзенні парадку ў лясным фондзе. Разам з тым, праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых старонніх прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных і чыгуначных дарог, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках па-ранейшаму застаецца актуальнай», – падкрэслілі суразмоўцы.
Дарэчы, акцыя «Чысты лес» для Беларусі ўжо традыцыйная. Упершыню яна адбылася ў 2010 годзе. Мерапрыемства актыўна падтрымліваецца мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады, дзяржаўнымі, грамадскімі і камерцыйнымі арганізацыямі, школамі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і іншымі арганізацыямі рэспублікі.
У мінулым годзе акцыю «Чысты лес» падтрымала больш за 35 тыс. удзельнікаў. Актыўна да мерапрыемства падключыліся і жыхары Магілёўскай вобласці: свой уклад у захаванне зялёнага багацця Беларусі ў нашым рэгіёне ўнесла больш за 6,5 тыс. чалавек.
Добраахвотная акцыя праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. Асноўная мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражліва адносіцца да лесу і не засмечваць яго.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.10.2025 - 14:17
22.10.2025 - 14:55
Гатовы Радзіме служыць: магілёўскім школьнікам расказалі пра прэстыж ваенных прафесій
22.10.2025 - 13:41
22.10.2025 - 11:11
У дзіцячым садку №119 Магілёва ў 12 рознаўзроставых групах займаюцца 256 выхаванцаў
21.10.2025 - 14:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 25 кастрычніка