RU BY EN 中文
Twitter Instagram

ЗВАРОТ да спадчыннікаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў Магілёўшчыны

ЗВАРОТ да спадчыннікаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў Магілёўшчыны

Горад Мсціслаў – раённы цэнтр Магілёўскай вобласці, адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Заснаваны у 1135 годзе і ўключаны ў спіс гарадоў рэспублікі, якія маюць каштоўныя гістарычныя, архітэктурныя ансамблі і комплексы.

21 снежня 2017 года на аб’екце гісторыка-культурнай спадчыны 2 катэгорыі «Былы калегіум езуітаў: касцёл, манастырскі корпус з сюжэтнымі роспісамі ў інтэр’еры келляў і трапезнай» (1745-1750 гг.) адбыўся частковы абвал бакавога фасада, даху, зводу будынка касцёла, на сценах аспіды павялічыліся наяўныя расколіны, з’явіліся новыя. У сувязі з абвалам бакавой сцяны ўзрасла небяспека абвалу ўсяго даху касцёла.

У цяперашні час касцёл мае патрэбу ў правядзенні тэрміновых супрацьаварыйных работ.

У раёне дзейнічае мясцовы дабрачынны фонд «Адраджэнне гісторыка-архітэктурных помнікаў г. Мсціслава». Пачаты збор сродкаў на названыя мэты.

 

Рэквізіты фонду:

Дабрачынны рахунак:

BY73 BAPB 31352908100160000000, у РКЦ № 19 у г. Мсціслаў філіяла ААТ «Белаграпрамбанк – Магілёўскае абласное ўпраўленне» Код BAPВBY27458, УНП 790613221 (Ахвяраванне на аднаўленне былога касцёла ў Мсціславе).

Пасведчанне аб рэгістрацыі: № 07-014

Зарэгістраваны рашэннем галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 18 снежня 2015 года.

Адрас: Магілёўская вобласць, г. Мсціслаў, вул. Чкалава, д.26.

УНП ФСЗН – 745000689

Рэгістрацыйны нумар страхавальніка – 715000659

Рэгістрацыйны нумар рэспандэнта (ОКПО) – 304.402.397.000