RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года» па выніках 2009 года

 

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года» па выніках 2009 года ў намінацыях:

 

вытворчая дзейнасць:

АНЦІПЕНКА Таццяне Цімафееўне, аператару машыннага даення СВК «Аўсянка» Горацкага раёна

БАСКІНУ Яўгену Рафаілавічу, генеральнаму дырэктару сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «Сервалюкс»

КАРАТКЕВІЧУ Дзмітрыю Віктаравічу, галоўнаму канструктару філіяла ААТ «МАЗ» «Завод «Магілёўтрансмаш»»

НІКІФАРАВУ Уладзіміру Пятровічу, начальніку дзяржаўнага ўнітарнага камунальнага даччынага будаўнічага прадпрыемства «Клімавіцкая перасоўная механізаваная калона № 256»

ПІВАНКОВУ Мікалаю Уладзіміравічу, дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Мсціслаўлён»

РОЎБЕЛЮ Мікалаю Іванавічу, дырэктару дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы «Асіповіцкі доследны лясгас»

 

невытворчая дзейнасць:

ГУРЭВІЧУ Аляксандру Рафаілавічу, намесніку галоўнага ўрача па хірургічнай дапамозе ўстановы аховы здароўя «Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі»

ДЗЕНІСЕНКУ Дзмітрыю Сяргеевічу, старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Быхаўскага райвыканкама

ДАРОШКА Людміле Аляксандраўне, дырэктару ўстановы «Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

КІЦЭНКУ Аляксандру Іванавічу, трэнеру-выкладчыку аддзялення лёгкай атлетыкі дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Магілёўскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту»

КРАЎЧАНКА Галіне Іванаўне, дырэктару ўстановы культуры «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва»

СМІРНОВАЙ Людміле Міхайлаўне, кіраўніку гуртка заслужанага аматарскага калектыву тэатра-студыі «Радуга» ўстановы адукацыі «Цэнтр пазашкольнай работы»

 

грамадска-палітычная дзейнасць:

БЕЛАНОЖКУ Аляксею Дзмітрыевічу (Уладыку Серафіму), епіскапу Бабруйскаму і Быхаўскаму

ЛАПАЦЕНТАВУ Аляксандру Міхайлавічу, старшыні Бялыніцкага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Калгас «Радзіма»»

САМУСЕНКУ Леаніду Антонавічу, старшыні арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» Горацкага раёна, члену прэзідыума Горацкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў