RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года» па выніках 2011 года

Спецыяльная прэмія «Чалавек года» прысуджана Магілёўскім аблвыканкамам 15-і лепшым прадстаўнікам рэгіёна. Аб гэтым паведаміў падчас пасяджэння аблвыканкама начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Андрэй Кунцэвіч.

Паводле яго слоў, кандыдатамі на саісканне прэміі па выніках 2011 года былі вылучаны 29 чалавек па трох намінацыях. Звання лаўрэатаў ўдастоены кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, работнікі сацыяльнай сферы, лідары грамадскіх арганізацый, людзі, якія дабіліся значных вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.

У прыватнасці, у намінацыі «Вытворчая дзейнасць» адзначаны:

СЫСА Мікалай Сцяпанавіч, дырэктар па развіцці таварыства з абмежаванай адказнасцю «Протас» (Магілёўскі раён);

КАЧАНАЎ Мікалай Антонавіч, дырэктар закрытага акцыянернага таварыства «Вялікія Славені» (Шклоўскі раён);

РАМАНЕНКА Сяргей Міхайлавіч, аператар другога перыяду комплексу па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы ўнітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас «Дабраволец»» (Клічаўскі раён);

МАЦІЕВІЧ Віктар Аркадзьевіч, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Магатэкс» (г. Магілёў);

КАНАНЧУК Ігар Паўлавіч, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Бабушкина крынка» (г. Магілёў);

ПАТРОНЧЫК Мікалай Васільевіч, начальнік дзяржаўнага ўнітарнага камунальнага даччынага будаўнічага прадпрыемства «Круглянская ПМК №266».

 

У намінацыі «Невытворчая сфера»:

МАРУКОВІЧ Яўген Ігнатавіч, дырэктар Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;

БУРАКОЎСКІ Мікалай Іванавіч, урач-інфекцыяніст, загадчык дзіцячага інфекцыйна-кішэчнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Магілёўская гарадская бальніца №1»;

КУНДЗІКАВА Рыта Уладзіміраўна, маці-выхавальніца дзіцячага дома сямейнага тыпу (Клічаўскі раён);

ЦІЛЮПА Алена Уладзіміраўна, настаўнік хіміі і біялогіі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Крычава»;

КЛІМОВІЧ Вячаслаў Уладзіміравіч, дырэктар дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання «Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця» (г. п. Глуск);

АЛДАНАЎ Мікалай Міхайлавіч, мастацкі кіраўнік аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова ўстановы культуры «Магілёўская абласная філармонія».

 

У намінацыі «Грамадска-палітычная дзейнасць»:

ЛЮБЧАНКА Анатоль Ціханавіч, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў;

МАРЗАЛЮК Ігар Аляксандравіч, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова», доктар гістарычных навук, прафесар;

ЛЕЛІКАВА Людміла Іванаўна, медыцынская сястра міласэрнасці Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Лаўрэатам будуць уручаны дыпломы і грашовыя прэміі. Старшыням камітэтаў, выканкамаў, начальнікам упраўленняў і аддзелаў аблвыканкама, кіраўнікам адміністрацый раёнаў у Бабруйску і Магілёве рэкамендавана заахвоціць суіскальнікаў, якім прэмія не прысуджана.

Прэмія «Чалавек года» заснавана аблвыканкамам у 2001 годзе з мэтай прапаганды інавацыйных ідэй, перадавога вопыту і прызнання дасягненняў у вытворчай, творчай і грамадскай дзейнасці.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў запланавана на 23 лютага.