RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З 1 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці пачынаецца навігацыйны перыяд

Для Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах Магілёўскага ўчастка лета – гарачая пара. Жыхары рэгіёна масава адпачываюць на вадаёмах. Пры гэтым многія з судавадзіцеляў не захоўваюць правілы бяспечных паводзін на вадзе.

З 1 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці пачынаецца навігацыйны перыяд. Інспекцыя ГІМС сумесна з МНС праводзіць рэйды на рэках і вадаёмах Магілёўскай вобласці, выяўляючы парушальнікаў правілаў бяспекі пры эксплуатацыі маламерных судоў. Па статыстыцы, самымі распаўсюджанымі парушэннямі з’яўляюцца наступныя: адсутнасць рэгістрацыі маламерных судоў, тэхнічнага агляду, ратавальных камізэлек, не ва ўсіх суднаўладальнікаў маецца пасведчанне на права кіравання маламерным суднам звыш 5 л. с.

У мэтах стварэння бяспекі суднаходства маламерных суднаў на ўнутраных водных шляхах Рэспублікі Беларусь на Магілёўскім участку, у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1149 ад 28.12.2013 г., Дзяржаўная інспекцыя па Магілёўскім участку пераканаўча рэкамендуе суднаўладальнікам прайсці тэхнічны агляд маламерных суднаў, прайсці рэгістрацыю і класіфікацыю незарэгістраваных маламерных суднаў (за выключэннем вяслярных лодак, байдарак і надзіманых маламерных суднаў грузападымальнасцю менш 225кг).

Для парушальнікаў бяспекі суднаходства прадугледжаны наступныя штрафныя санкцыі:

1. Адсутнасць пасведчання на права кіравання маламерным суднам, магутнасць рухавіка якога перавышае 5 л. с., цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 10 базавых велічынь.

2.Парушэнне правілаў рэгістрацыі і класіфікацыі маламерных судоў – ад 2 да 5 базавых велічынь.

3. Адсутнасць тэхнічнага агляду – папярэджанне, да 3 базавых велічынь.

4. Адсутнасць выратавальнай камізэлькі – папярэджанне, да 3 базавых велічынь.

Магілёўскі ўчастак ГІМС ДУ размешчаны па адрасе: г. Магілёў, вул. 30 год Перамогі. д. 5 тэл. 8(0222)729489.

Таксама праводзіцца набор слухачоў на навучанне кіраваць маламернымі суднамі, магутнасць рухавіка якіх перавышае 5 л. с.

Дзяржаўны інспектар Магілёўскага ўчастка ДІМС І. В. Марушэнка