За студзень–красавік 2018 года ў даход кансалідаванага бюджэту вобласці паступіла 574 601,3 тыс. рублёў, або 32,1% ад удакладненага гадавога плана.
| 
 Найменне  | 
 Паступіла за студзень – красавік, тыс. рублёў  | 
 Удз.вага ў агульным аб’ёме, %  | 
 Выкананне ад удакладненага гадавога плана, %  | 
| 
 Падатковыя даходы  | 
 359 007,2  | 
 62,5%  | 
 34,5%  | 
| 
 Непадатковыя даходы  | 
 37 810,8  | 
 6,6%  | 
 36,7%  | 
| 
 Бязвыплатныя паступленні  | 
 177 783,3  | 
 30,9%  | 
 27,4%  | 
| 
 Усяго:  | 
 574 601,3  | 
 100,0%  | 
 32,1%  | 
Узровень датацыйнасці бюджэту склаў 24,4%.
Найбольшую долю ўласных даходаў кансалідаванага бюджэту вобласці сфарміравалі падатковыя паступленні і склалі 90,5%.
| 
 Найменне  | 
 Паступіла за студзень – красавік, тыс. рублёў  | 
 Удз.вагаў аб’ёме ўласных даходаў, %  | 
| 
 Усяго ўласныя даходы:  | 
 396 818,0  | 
 100,0%  | 
| 
 Падатковыя даходы  | 
 359 007,2  | 
 90,5%  | 
| 
 з іх:  | 
 
  | 
 
  | 
| 
 падаходны падатак з фізічных асоб  | 
 124 423,8  | 
 31,4%  | 
| 
 падатак на дабаўлены кошт  | 
 128 767,1  | 
 32,4%  | 
| 
 падаткі на ўласнасць  | 
 47 473,1  | 
 12,0%  | 
| 
 Непадатковыя даходы  | 
 37 810,8  | 
 9,5%  | 
Расходы кансалідаванага бюджэту вобласці прафінансаваны на 555 625,7 тыс. рублёў, або 31,3% ад удакладненага гадавога плана.
| 
 Найменне  | 
 Накіраваназа студзень – красавік, тыс. рублёў  | 
 Удз.вага ў агульным аб’ёме, %  | 
| 
 Усяго расходы:  | 
 555 625,7  | 
 100,0%  | 
| 
 У тым ліку на фінансаванне:  | 
 
  | 
 
  | 
| 
 галін сацыяльнай сферы  | 
 393 335,5  | 
 70,8%  | 
| 
 жыллёва-камунальныя паслугі і жыллёвае будаўніцтва  | 
 67 482,7  | 
 12,1%  | 
| 
 галін нацыянальнай эканомікі  | 
 51 079,2  | 
 9,2%  | 
| 
 іншых расходаў  | 
 43 728,3  | 
 7,9%  | 
На першачарговыя расходы бюджэту накіравана 432 075,9 тыс. рублёў, што склала 77,8% ад аб’ему ўсіх расходаў.
| 
 Найменне  | 
 Накіравана за студзень – красавік, тыс. рублёў  | 
 Удз.вага ў агульным аб’ёме, %  | 
| 
 Усяго расходы:  | 
 555 625,7  | 
 100,0%  | 
| 
 першачарговыя расходы  | 
 432 075,9  | 
 77,8%  | 
| 
 з іх на:  | 
 
  | 
 
  | 
| 
 заработную плату зузносамі (адлічэннямі) на сацыяльнае страхаванне  | 
 278 535,5  | 
 50,1%  | 
| 
 аплату камунальных паслуг  | 
 61 491,0  | 
 11,1%  | 
| 
 субсідаванне жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву  | 
 18 475,5  | 
 3,3%  | 
| 
 бягучыя і капітальныя трансферты насельніцтву  | 
 29 586,4  | 
 5,3%  | 
| 
 капітальнае будаўніцтва  | 
 20 324,1  | 
 3,7%  | 
Дзяржаўныя праграмы за студзень – красавік 2018 года прафінансаваны ў суме 504 918,0 тыс. рублёў, або 32,2% да ўдакладненага гадавога плана.
Найбольшую ўдзельную вагу ў расходах бюджэту вобласці займаюць наступныя праграмы:
Дзяржаўная праграма «Адукацыя і маладзёжная палітыка на 2016-2020 гады» – 34,5% або 191 739,2 тыс. рублёў;
Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады» – 24,9%, або 138 351,1 тыс. рублёў;
Дзяржаўная праграма развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады – 7,9%, або 43 669,7 тыс. рублёў;
Дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2016-2020 гады» – 7,2%, або 40 027,6 тыс. рублёў.
Аб’ём даўгавых абавязацельстваў органаў мясцовага кіравання і самакіравання Магілёўскай вобласці на 1 мая 2018 года склаў 726 188,0 тыс. рублёў (за студзень – красавік 2018 года паменшыўся на 32 896,5 тыс. рублёў), у тым ліку:
доўг органаў мясцовага кіравання і самакіравання – 296 428,1 тыс. рублёў (зменшыўся на 15 695,5 тыс. рублёў);
доўг, гарантаваны мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, – 429 759,9 тыс. рублёў (зменшыўся на 17 201,0 тыс. рублёў).