RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Увазе суб’ектаў гандлю: у Беларусі сталі больш частымі выпадкі правядзення маніторынгаў і праверак, накіраваных на пошук кліентаў для праходжання платных навучальных курсаў і семінараў

Увазе суб’ектаў гандлю ўсіх формаў уласнасці!

У цяперашні час на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пачасціліся выпадкі правядзення работнікамі грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый мерапрыемстваў (маніторынгу, праверак і г. д.), накіраваных на пошук кліентаў для праходжання платных навучальных курсаў, семінараў.

У гэтых мэтах работнікі такіх арганізацый мэтанакіравана праводзяць маніторынгі аб’ектаў гандлю і ўзамен утойвання інфармацыі аб выяўленых парушэннях і перадачы яе ва ўпаўнаважаныя органы, прымушаюць прадаўцоў, іншых работнікаў гандлёвых аб’ектаў падпісваць дагаворы на ўдзел у  платных семінарах, якія яны праводзяць.

Пры гэтым у шэрагу выпадкаў такія арганізацыі сваю дзейнасць праводзяць пад выглядам праверкі і выдаюць сябе за правяраючых, а таксама ўносяць інфармацыю аб правядзенні «пазапланавых праверак» у кнігі ўліку праверак.
Разам з тым, у адпаведнасці з нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 № 510 пад кантралюючымі (нагляднымі) органамі маюцца на ўвазе дзяржаўныя органы (іх структурныя падраздзяленні з правамі юрыдычнай асобы, тэрытарыяльныя органы, падпарадкаваныя арганізацыі) і іншыя арганізацыі, што ўпаўнаважаны заканадаўчымі актамі або нарматыўнымі прававымі актамі Урада Рэспублікі Беларусь на ажыццяўленне кантролю (нагляду).

Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з часткай трэцяй пункта 1 Указа № 510 кантралюючы (наглядны орган) мае права праводзіць праверку, калі гэты орган уключаны ў пералік кантралюючых (наглядных) органаў, упаўнаважаных праводзіць праверкі, і сфер іх кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, зацверджанай гэтым Указам.