Біржа дзелавых кантактаў «Перспектыўныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі і інавацыйнае развіццё рэгіёнаў» пройдзе 12 снежня ў Бабруйску. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.
Плануецца, што ў працы форума прымуць удзел прадстаўнікі розных ведамстваў, абласных і мясцовых органаў улады, спецыялісты арганізацый, якія займаюцца пытаннямі навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі, аўтары інавацыйных распрацовак навуковых арганізацый і ўстаноў адукацыі, малых інавацыйных прадпрыемстваў, а таксама патэнцыяльныя інвестары і спажыўцы інавацыйных распрацовак розных рэгіёнаў Беларусі.
Праграмай кангрэснага мерапрыемства прадугледжана пленарнае пасяджэнне, падчас якога абмяркуюць пытанні, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння паміж навуковымі, адукацыйнымі і вытворчымі структурамі з мэтай стымулявання інавацыйнай актыўнасці арганізацый ва ўсіх галінах і рэгіёнах краіны. Будзе арганізавана праца стэндаў, якія дэманструюць ўзровень развіцця навуковых прадпрыемстваў і арганізацый, айчыннага прадпрымальніцтва, у тым ліку тых, якія вырабляюць інавацыйную прадукцыю, спецыялізаваных арганізацый па абслугоўванні бізнесу. Запланаваны прэзентацыі інавацыйных распрацовак, якія маюць высокі патэнцыял для камерцыялізацыі. Таксама прадугледжана правядзенне дзелавых перамоў, заключэнне дагавораў і пратаколаў аб супрацоўніцтве.
Біржа дзелавых кантактаў пачнецца ў актавай зале Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта (вул. Пушкіна, д. 215 а) у 11.00 гадзін. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і пачатак працы выставы – з 10.00.
Мерапрыемства бясплатнае. Заяўкі на ўдзел у выставе інавацыйных распрацовак і біржы дзелавых кантактаў па форме (заяўка-анкета, апісанне запыту, апісанне распрацоўкі) неабходна накіраваць да 3 снежня 2018 года на адрас электроннай пошты ЦНТІ cnti@tut.by.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі» ва ўзаемадзеянні з Магілёўскім аблвыканкамам.
Больш падрабязную інфармацыю аб біржы можна атрымаць у ЦНТІ па тэлефонах: +375 222 414699, +375 222 413698, +375 29 7464005 (дырэктар ЦНТІ Аляксандр Рыгоравіч Быхаўскі).