Рус Бел Eng 中文

Зімовая спартакіяда дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці ў Крычаве. Фота

Зімовая спартакіяда дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці адбылася 12-13 студзеня ў Крычаве. На працягу двух дзён тут праходзілі спаборніцтвы па лыжнай эстафеце, плаванні, дартсе і стральбе. За перамогу змагаліся 23 каманды з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю. Арганізатары мерапрыемства таксама падрыхтавалі для ўдзельнікаў культурна-забаўляльную праграму.

Па выніках спаборніцтваў пераможцай стала каманда Крычаўскага раёна. У тройцы лідараў таксама дэпутаты з Кіраўскага і Горацкага раёнаў. Цырымонію ўзнагароджання правялі галоўны суддзя спаборніцтваў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык і старшыня Крычаўскага райвыканкама Дзмітрый Бачкоў.

mogilevnews.by