RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Чавускі псіханеўралагічны дом-інтэрнат: праект «Здаровае харчаванне – выбар сучаснага абсталявання»

Інфармацыя аб прапанаваных для сумеснага фінансавання гуманітарных праектах

1. Назва праекта: «Здаровае харчаванне – выбар сучаснага абсталявання»   

2. Тэрмін рэалізацыі праекта – 1 год

3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект: Дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Чавускі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»

4. Мэты праекта: Арганізацыя працы харчблока ўстановы з рацыянальным выкарыстаннем працы і павышэннем яго прадукцыйнасці, эканоміі паліўных і матэрыяльных рэсурсаў, захаванне аховы працы на вытворчасці.

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

* Укараненне высокапрадукцыйнага абсталявання для падрыхтоўкі ежы;

* Павышэнне якасці прадукцыі і культуры абслугоўвання;

* Паляпшэнне санітарна-гігіенічных умоў.

6. Мэтавая група: жыхары дома-інтэрната псіханеўралагічнага тыпу  

 7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: набыццё высокапрадукцыйнага найноўшага абсталявання, што дазволіць палепшыць якасць прыгатавання ежы, стварыць годныя ўмовы працы, зэканоміць матэрыяльныя рэсурсы.

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША):

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання (у доларах ЗША):

Сродкі донара

10000$

Сумеснае фінансаванне

500$

8. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Чавускі раён, в. Расінка

9. Кантактная асоба:

ініцыялы, прозвішча, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты

Т. Л. Ваяводава, дырэктар Чавускага дома інтэрната,

8-02242-71192, Chausu.di@mintrud.by