RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Галоўная тэма АДІ ў сакавіку - «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: для людзей і ў імя будучыні краіны»

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 21 сакавіка ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп, пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна.Яны раскажуць пра дыскусіі, якія вяліся наконт канстытуцыйнага ладу Беларусі ў пачатку 1990-х гадоў, пра прыняцце Асноўнага Закона краіны, унесеныя змены і дапаўненні, кантроль за канстытуцыйнай законнасцю ў нашай дзяржаве, мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілейнай даты. 

У якасці дадатковых будуць разгледжаны тэмы: «Развіццё будаўнічай галіны ў Рэспубліцы Беларусь і Магілёўскай вобласці», «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе», «Падтапленні. Палы травы. Бяспека дзяцей на канікулах», «Фінансавая абарона ўладальнікаў транспартных сродкаў».

Матэрыялы для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп .doc (368 КБ)