RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Гуманітарны праект «Інклюзіўную адукацыю кожнаму дзіцяці»

Галоўнае ўпраўленне па адукацыі

Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Магілёўскі абласны цэнтр карэкцыйна развіваючага навучання і рэабілітацыі»

  1. Назва праекта: Гуманітарны праект «Інклюзіўную адукацыю кожнаму дзіцяці»

2. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019-2020гг.

ГА «БелАПДІіМІ»

3.      Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект:

Пярвічная арганізацыя Магілёўскага раёна ГА «БелАПДІіМІ»

Партнёр праекта:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Магілёўскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі»

4. Мэты праекта: забеспячэнне мэтанакіраванай, узгодненай дзейнасці па назапашванні, сістэматызацыі, абагульненні вопыту ў галіне адукацыі дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця (далей – АПФР), трансляцыя яго ва ўстановах, якія рэалізуюць практыку інклюзіўнай адукацыі.

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– фарміраванне адукацыйнай прасторы рэсурснага цэнтра, які стварае і пашырае магчымасці для раскрыцця патэнцыялу асобы, павелічэнне яго сацыяльнай абароненасці;

–забеспячэнне спецыялізаваным абсталяваннем для працы з дзецьмі з рознымі парушэннямі рэсурснага цэнтра ДУА «Магілёўскі абласны ЦКРНіР» у адпаведнасці з тэндэнцыямі сучаснай навукі;

– прадастаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы для правядзення семінараў, канферэнцый, супервізіі, інтэрвізіі, майстар-класаў і іншых формаў метадычнай работы суб’ектаў інклюзіўнай адукацыі;

– добраўпарадкаванне, стварэнне ўніверсальнага дызайну тэрыторыі рэсурснага цэнтра ДУА «Магілёўскі абласны ЦКРНіР» у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі бяспекі і камфортнасці.

6. Мэтавая група: рэсурсны цэнтр прызначаны для працы з дзецьмі з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі, іх дыягностыкі, заняткаў, а таксама правядзенне мерапрыемстваў метадычнай накіраванасці для педагогаў Магілёўскай вобласці, якія працуюць з названай катэгорыяй дзяцей

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

– стварэнне кабінета для дыягнастычных і карэкцыйных заняткаў для дзяцей з сэнсарнымі парушэннямі;

– абсталяванне памяшкання для правядзення метадычнай працы з сучаснымі сродкамі камунікацыі;

– абсталяванне надворнай гульнявой пляцоўкі для правядзення свабоднаарганізаванай дзейнасці на паветры.

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 100000

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах США)

Сродкі донара

99000

Самастойнае фінансаванне

1000

8. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Сурганава, 74 ДУА «Магілёўскі абласны ЦКРНіР»

9. Кантактная асоба:

Мазалоўская Алена Генрыхаўна,

дырэктар ДУА «Магілёўскі абласны ЦКРНіР»

8 (0222)279306, +375293881825, ockroirmogilev@tut.by