RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Асіповіцкая дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата: праект «Дзіцячая спартыўна-гульнявая пляцоўка для дзяцей-інвалідаў “Гэта Жыццё для цябе”»

Гуманітарны праект

Установа адукацыі «Асіповіцкая дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату»

Назва праекта: Дзіцячая спартыўна-гульнявая пляцоўка для дзяцей-інвалідаў «Гэта жыццё для цябе».

  1. Час рэалізацыі праекта: 2019-2020 гг.

3.      Арганізацыя-заяўнік: установа адукацыі «Асіповіцкая дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату».

4.      Мэты праекта: стварэнне аптымальных умоў для фізічнага развіцця і ўмацавання здароўя дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, узаемадзеяння і раўнапраўных зносін паміж здаровымі дзецьмі і дзецьмі-інвалідамі, магчымасць іх ранняй сацыяльнай адаптацыі.

  1. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– стварыць дзіцячую спартыўна-гульнявую пляцоўку, якая забяспечвае магчымасць дзецям з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату бяспечна займацца фізічным развіццём на агароджанай універсальнай спартыўнай пляцоўцы з гумовым пакрыццем;

– скласці пералік неабходнага абсталявання, спартыўнага інвентару для ўніверсальнай спартыўна-гульнявой пляцоўкі;

– павялічыць колькасць дзяцей, якія займаюцца рознымі відамі спорту, умацоўваючы сваё фізічнае здароўе;

– прапагандаваць здаровы лад жыцця.

6.      Мэтавая група: рознаўзроставая аўдыторыя выхаванцаў спецшколы-інтэрната.

7.      Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

– распрацоўка праекта спартыўна-гульнявой пляцоўкі;

– пабудова пакрыцця памерам 35х40;

  • агароджа пляцоўкі 35х40;
  • набыццё абсталявання і інвентару для спартыўна-гульнявой пляцоўкі;
  • набыццё абсталявання для трэнажорнай пляцоўкі.

8       Агульны абём фінансавання (у доларах ЗША) – 43 000,00$

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах США)

Сродкі донара

41000,00$

Суфінансаванне

2000,00$

9.      Месца рэалізацыі праекта: Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г. Асіповічы, вул. Сташкевіча, 33А

  1.  Кантактная асоба: Гормаш Ларыса Адамаўна, дырэктар Асіповіцкай спецшколы-інтэрната,

тэл. 8-02235-57647, os-school2013@yandex.by