RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кіраўскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: праект «Права быць самастойным.18+»

  1. Назва праекта: Права быць самастойным.18+
  1. Тэрмін рэалізацыі праекта: 12 месяцаў
  1. Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект: установа «Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» 
  1. Мэты праекта: адкрыццё пакоя самастойнага пражывання людзей з інваліднасцю для адаптацыі і інтэграцыі іх у жыццё грамадства. 

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

1. Набыццё жылой плошчы

2. Уладкаванне побыту

3. Забеспячэнне безбар’ернага асяроддзя, якое адпавядае патрабаванням.

  1.  Мэтавая група: людзі з інваліднасцю.
  1. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: набыццё жылой плошчы, яе ўладкаванне (касметычны рамонт, набыццё і ўстаноўка мэблі, санітарна-тэхнічнага абсталявання), набыццё бытавой тэхнікі (тэлевізар, халадзільнік, пральная машына, кухоннай бытавой тэхнікі).

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 52900

Крыніца фінансавання

 

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара 

48320

Суфінансаванне

4580

9. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Магілёўская вобласць, г. Кіраўск, вул. Кірава, д. 63

10. Кантактная асоба:

Наталля Леанідаўна Фіневіч, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту,

80223779533; +375291703685,RCSON06@mail.ru