RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна: праект «Бібліятэка даступная ўсім: электронны рэпазітар краязнаўчых дакументаў»

1 Назва праекта: «Бібліятэка даступная ўсім: электронны рэпазітар краязнаўчых дакументаў»

2. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019-2020 гг. (трэці квартал).

3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект:

установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна»

4. Мэты праекта:

– захаванне краязнаўчых культурных каштоўнасцей (фонд рэдкіх перыядычных выданняў ХХ стагоддзя);

– забеспячэнне вольнага доступу сусветнай супольнасці і карыстальнікаў бібліятэкі да дакументаў электроннага рэпазітара;

– распаўсюджанне гісторыка-краязнаўчых ведаў і інфармацыі;

– забеспячэнне выканання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гг.

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– аблічбоўка краязнаўчых перыядычных выданняў;

– стварэнне электроннага рэпазітара з далейшым яго размяшчэннем у сетцы Інтэрнэт;

– захаванасць рэдкага фонду.

6. Мэтавая група: шырокая рознаўзроставая аўдыторыя, якая выкарыстоўвае аблічбаваныя дакументы электроннага рэпазітара ў навукова-даследчых, адукацыйных і гуманітарных мэтах; прадстаўнікі беларускіх дыяспар за мяжой.

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

– набыццё кніжнага (планетарнага) сканера для аблічбоўкі рознафарматных дакументаў, кніг і папак, збрашураваных, складаных, старых ці пашкоджаных дакументаў;

– набыццё сховішча даных (спецыяльна распрацаванай базы даных);

– аблічбоўка краязнаўчых перыядычных выданняў;

– стварэнне электроннага рэпазітара;

– размяшчэнне атрыманага кантэнту ў сетцы інтэрнэт;

– адукацыйныя і масавыя мерапрыемствы для насельніцтва па выкарыстанні магчымасцей электроннага рэпазітара краязнаўчых дакументаў.

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША):

Крыніца фінансавання

абласны бюджэт

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара

18000

Суфінансаванне

9000

8. Месца рэалізацыі праекта: Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць,

г. Магілёў

9. Кантактная асоба: Сарокіна Ілона Уладзіміраўна, дырэктар бібліятэкі, +375222250758, sorokina@library.mogilev.by