RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: праект «Заўсёды гатовыя, заўсёды побач»

Гуманітарны праект установы «Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» 

1. Назва праекта: «Заўсёды гатовыя, заўсёды побач».

2. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019 год

3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект:

Установа «Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

4. Мэты праекта:

павышэнне прадукцыйнасці працы сацыяльнага работніка; павышэнне якасці сацыяльных паслуг; памяншэнне нагрузкі на сацыяльных работнікаў, скарачэнне часу перамяшчэння ад аднаго абслугоўваемага грамадзяніна да іншага.

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

ахоп аддаленых населеных пунктаў, павелічэнне колькасці грамадзян, якім патрэбна абслугоўванне; забеспячэнне сацыяльных работнікаў спецвопраткай, гаспадарчымі сумкамі на колах.

6. Мэтавая група:

1. Пенсіянеры і інваліды 1 і 2 групы, якія маюць патрэбу ў сацыяльным абслугоўванні;

2. Сацыяльныя работнікі і сядзелкі аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ўстановы «Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання».

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

1. Правядзенне даследавання рынку электравеласіпедаў, спецвопраткі;

2. Закупка і дастаўка 35 электравеласіпедаў, 80 камплектаў спецадзення, 60 гаспадарчых сумак на колах;

3. Навучанне сацыяльных работнікаў і сядзелак правілам эксплуатацыі электравеласіпедаў.

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 30 500

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара

30 000

Суфінансаванне

500

9. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад):

Магілёўская вобласць, Асіповіцкі раён

10. Кантактная асоба:

Стацэвіч Алена Генадзьеўна, загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ўстановы «Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», тэл. +375223573372, +375445607665,osipov16c@gmail.com