RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Горкі»: праект «Інтэграваная спартыўная пляцоўка “Да здароўя – разам!”»

 

Назва праекта

«Інтэграваная спартыўная пляцоўка “Да здароўя – разам!”»

 

 

Тэрмін рэалізацыі праекта

2019-2020 гады

 

Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Горкі»

 

Мэты праекта

Захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей з цяжкімі і множнымі парушэннямі ў развіцці, іх здаровых аднагодкаў, фарміраванне ў іх неабходных рухальных уменняў і навыкаў для паўнавартаснай жыццядзейнасці ў соцыуме, патрэбы ў вядзенні здаровага ладу жыцця праз інклюзіўныя формы ўзаемадзеяння.

 

Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта

1. Распрацоўка і ўкараненне інтэграцыйных форм развіцця рухальнай актыўнасці ў дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і здаровых дзяцей;

2. Фарміраванне рухальнага вопыту дзяцей за кошт асваення новых даступных рухаў ва ўмовах спартыўнай пляцоўкі;

3. Фарміраванне адказнага стаўлення да свайго здароўя, патрэбы весці здаровы лад жыцця як у дзяцей, так і ў бацькоў;

4. Пашырэнне ўяўленняў аб навакольнай рэчаіснасці, соцыуме ў цэлым у «асаблівых» дзяцей;

5. Фарміраванне талерантнасці ў грамадскасці да дзяцей-інвалідаў, г. зн. адносін, заснаваных на разуменні, прыняцці і павазе існуючых адрозненняў, прызнанні роўных правоў;

6. Развіццё здольнасцей да пераадолення не толькі фізічных, але псіхалагічных бар’ераў, якія перашкаджаюць паўнавартаснаму жыццю ў соцыуме, аказанне псіхалагічнай дапамогі і эмацыйнай падтрымкі членам сем’яў, якія выхоўваюць «асаблівых» дзяцей;

7.Стварэнне бяспечных умоў сумеснага знаходжання дзяцей-інвалідаў і здаровых аднагодкаў;

8. Арганізацыя навыкаў камунікатыўнай культуры здаровых аднагодкаў і дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці ў нефармальнай абстаноўцы.

 

Мэтавая група

Дзеці-навучэнцы з цяжкімі і (або) множнымі парушэннямі ў развіцці, іх здаровыя аднагодкі, педагогі, бацькі

 

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта

Рэалізацыя праекта створыць умовы для задавальнення патрэбаў дзяцей-інвалідаў у развіцці рухальнай актыўнасці, у зносінах са здаровымі аднагодкамі, умацавання фізічнага і псіхічнага здароўя.

Абсталяванне спартыўнай пляцоўкі, даступнай для заняткаў па развіцці рухальнай актыўнасці дзяцей з цяжкімі і (або) множнымі парушэннямі ў развіцці, іх здаровых аднагодкаў, бацькоў

 

Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША)

28 460 долараў ЗША

 

Месца рэалізацыі праекта (вобласць, раён, горад)

Магілёўская вобласць, г. Горкі

 

Кантактная асоба: ініцыялы, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты

Цыркунова Вольга Леанідаўна, дырэктар,

м. т. +375296913114

ckroir-gorki@tut.by