RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Кіраўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі»: праект «Чароўны свет эмоцый»

  1. Назва праекта: Чароўны свет эмоцый
  1. Тэрмін рэалізацыі праекта: 24 месяцы
  1.  Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Кіраўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі»
  1. Мэты праекта:

– стварэнне ўмоў для гарманічнага фарміравання псіхалагічнага здароўя дзяцей, якія маюць розныя парушэнні ў развіцці, шляхам абсталявання сэнсарнага пакоя, пакоя ранняй комплекснай дапамогі;

– паляпшэнне і ўмацаванне матэрыяльнай базы ДУА «Кіраўскі ЦКРНіР»

  1. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– фарміраванне тактыльнай адчувальнасці, удасканаленне працы вестыбюлярнага апарата, дасягненне станоўчых эмоцый дзяцей з АПФР;

– павелічэнне долі дзяцей, ахопленых спецыяльнай адукацыяй;

– абсталяванне сэнсарнага пакоя ў ДУА «Кіраўскі ЦКРНіР»;

– абсталяванне пакоя ранняй комплекснай дапамогі ў ДУА «Кіраўскі ЦКРНіР»;

– забеспячэнне падвозу дзяцей з АПФР, якія пражываюць на тэрыторыі Кіраўскага раёна, у ДУА «Кіраўскі ЦКРНіР»

6. Мэтавая група:

– дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця Кіраўскага раёна ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: 

– падрыхтоўка памяшкання для правядзення заняткаў (касметычны рамонт);

– набыццё абсталявання, неабходнага для сэнсарнага пакоя;

– набыццё абсталявання, неабходнага для пакоя ранняй комплекснай дапамогі;

– набыццё спецыяльнага транспарту для падвозу дзяцей з АПФР, якія пражываюць на тэрыторыі Кіраўскага раёна, у ДУА «Кіраўскі ЦКРНіР»;

– правядзенне заняткаў, псіхалагічных трэнінгаў па развіцці дробнай маторыкі, тактыльнага, візуальнага, гукавога ўспрымання, зняцці псіхаэмацыйнага напружання, узмацненні станоўчага эмацыйнага настрою

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 50 000

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара

20000

афінансаванне

30000

8. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): ДУА «Кіраўскі ЦКРНіР», Магілёўская вобласць, Кіраўскі раён, аг.Мышкавічы

9. Кантактная асоба: Алена Анатольеўна Каранкевіч, дырэктар ДУА «Кіраўскі ЦКРНіР», 8 (02237) 72413,kirovsk_ckroir@tut.by