Рус Бел Eng 中文

Рэалізацыю сумесных праектаў і перспектывы супрацоўніцтва абмеркавалі ўстановы сацабслугоўвання Магілёўшчыны і ірландская дабрачынная арганізацыя «Chernobyl Children’s Project Int. Ltd.»

29 мая адбылася сустрэча старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Тарасенка С. П. з Эдзі Роўч, выканаўчым дырэктарам ірландскай дабрачыннай арганізацыі «Chernobyl Children’s Project Int. Ltd.», Мары Кокс, каардынатарам праектаў ірландскай дабрачыннай арганізацыі «Chernobyl Children’s Project Int. Ltd.», і Таццянай Кліндзюк, дырэктарам Прадстаўніцтва «Chernobyl children's Project Int. Ltd.» у Рэспубліцы Беларусь.

Падчас сустрэчы абмяркоўваўся ход рэалізацыі сумесных праектаў і перспектывы далейшага супрацоўніцтва ірландскай дабрачыннай арганізацыі «Chernobyl Children’s Project Int. Ltd.» з дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання «Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» і «Чавускі псіханеўралагічны дом-інтэрнат».

«Chernobyl Children’s Project Int. Ltd.» супрацоўнічае з дамамі-інтэрнатамі вобласці на працягу больш за 15 гадоў.

На сённяшни дзень у межах супрацоўніцтва з ірландскай дабрачыннай арганізацыяй «Chernobyl Children’s Project Int. Ltd.» рэалізуецца два праекты ў Вясноўскім доме-інтэрнаце:

  • работа аддзялення суправаджальнага пражывання «цёплы дом», у якой выхаванцы дома-інтэрната ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў праходзяць спецыяльнае навучанне, накіраванае на здабыццё навыкаў самастойнасці;
  • навучанне выхаванцаў дома-інтэрната, старэйшых за 18 гадоў, з мэтай наступнага аднаўлення іх у дзеяздольнасці.

Таксама ў межах супрацоўніцтва з ірландскай дабрачыннай арганізацыяй «Chernobyl Children’s Project Int. Ltd.» рэалізуецца праект у Чавускім доме-інтэрнаце. За кошт сродкаў дабрачыннай арганізацыі вядзецца рамонт будынка дома-інтэрната для самастойнага пражывання інвалідаў.