RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Горкі»: праект «Інтэграваная спартыўная пляцоўка “Да здароўя – разам!”»

Праект «Інтэграваная спартыўная пляцоўка

Да здароўяразам!»

  1.  

Назва праекта

 «Інтэграваная спартыўная пляцоўка

“Да здароўя – разам!”» 

  1.  

Час рэалізацыі праекта

2019-2020 гады

  1.  

Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект

«Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Горкі»

  1.  

Мэты праекта

 Захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей з цяжкімі і множнымі парушэннямі ў развіцці, іх здаровых аднагодкаў, фарміраванне ў іх неабходных рухальных уменняў і навыкаў для паўнавартаснай жыццядзейнасці ў соцыуме, патрэбы ў вядзенні здаровага ладу жыцця праз інклюзіўныя формы ўзаемадзеяння.

  1.  

Задачы да выканання ў межах рэалізацыі праекта

1. Распрацоўка і ўкараненне інтэграцыйных форм развіцця рухальнай актыўнасці ў дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і здаровых дзяцей;

2. Фарміраванне рухальнага вопыту дзяцей за кошт асваення новых даступных рухаў ва ўмовах спартыўнай пляцоўкі;

3. Фарміраванне адказнага стаўлення да свайго здароўя, патрэбы весці здаровы лад жыцця як у дзяцей, так і ў бацькоў;

4. Пашырэнне ўяўленняў аб навакольнай рэчаіснасці, соцыуме ў цэлым у «асаблівых» дзяцей;

5. Фарміраванне талерантнасці ў грамадскасці да дзяцей-інвалідаў, г. зн. адносін, заснаваных на разуменні, прыняцці і павазе існуючых адрозненняў, прызнанні роўных правоў;

6. Развіццё здольнасцей да пераадолення не толькі фізічных, але псіхалагічных бар’ераў, якія перашкаджаюць паўнавартаснаму жыццю ў соцыуме, аказанне псіхалагічнай дапамогі і эмацыйнай падтрымкі членам сем’яў, якія выхоўваюць «асаблівых» дзяцей;

7. Стварэнне бяспечных умоў сумеснага знаходжання дзяцей-інвалідаў і здаровых аднагодкаў;

8. Арганізацыя навыкаў камунікатыўнай культуры здаровых аднагодкаў і дзяцей з асаблівасцямі  развіцця ў нефармальнай абстаноўцы.

  1.  

Мэтавая група

Дзеці з цяжкімі і (або) множнымі парушэннямі ў развіцці, іх здаровыя аднагодкі, педагогі, бацькі

  1.  

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта

Рэалізацыя праекта створыць умовы для задавальнення патрэб дзяцей-інвалідаў у развіцці рухальнай актыўнасці, у зносінах са здаровымі аднагодкамі, умацавання фізічнага і псіхічнага здароўя.

Абсталяванне спартыўнай пляцоўкі, даступнай для заняткаў па развіцці рухальнай актыўнасці дзяцей з цяжкімі і (або) множнымі парушэннямі ў развіцці, іх здаровых аднагодкаў, бацькоў

  1.  

Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША)

28 460 долараў ЗША

  1.  

Месца рэалізацыі праекта

Магілёўская вобласць, г. Горкі

  1.  

Кантактная асоба: ініцыялы, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты

Цыркунова Вольга Леанідаўна, дырэктар

м.т. +375296913114

ckroir-gorki@tut.by