RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Круглянскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: праект «Арыенцір – здароўе»

Гуманітарны праект установы «Круглянскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

Назва праекта

«Арыеннцір – здароўе»

Час рэалізацыі праекта

12 месяцаў

Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект

Установа «Круглянскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

Партнёры

Установа аховы здароўя «Круглянская цэнтральная раённая бальніца», установа аховы здароўя «Круглянскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, раённы камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

Мэта праекта

Паляпшэнне якасці жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пажылых грамадзян, паляпшэнне іх самаадчування і стану здароўя шляхам навучання сацыяльных работнікаў, сядзелак і павышэння іх мабільнасці

Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта

Задача №1. Навучыць сацыяльных работнікаў і сядзелак метадам прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў.

Задача №2. Арганізаваць дзейнасць сацыяльных работнікаў і сядзелак па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пажылых грамадзян, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, праз арганізацыю «Школы здароўя».

Задача №3. Павысіць мабільнасць сацыяльных работнікаў і павялічыць ахоп грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе, шляхам набыцця веласіпедаў і электравеласіпедаў.

Задача №4. Набыць неабходнае абсталяванне (танометры, глюкометры) для перадачы ў карыстанне грамадзянам, якія жывуць у нястачы.

Задача №5. Навучыць грамадзян, якія абслугоўваюцца, навыкам самакантролю агульнага стану здароўя з дапамогай танометраў і глюкометраў.

Задача №6. Усталяваць у жыллі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны SOS-кнопку «Лінія жыцця 24» для экстранага выкліку дапамогі.

Задача №7. Забяспечыць інфармацыйнае суправаджэнне праекта.

Мэтавыя групы

– ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, пажылыя грамадзяне;

– сацыяльныя работнікі, сядзелкі

Кароткае апісанне праекта

На сённяшні дзень колькасць пенсіянераў у Круглянскім раёне складае каля 30% насельніцтва. Практычна 95% грамадзян пажылога ўзросту старэйшыя за 70 гадоў і знаходзяцца на медыцынскім уліку па захворваннях – артэрыяльная гіпертэнзія, стэнакардыя, цукровы дыябет, інфаркт міякарда, інсульт. Найважнейшым крокам па прадухіленні інваліднасці і смяротнага зыходу ад вышэйзгаданых захворванняў з’яўляецца прафілактыка неінфекцыйных захворванняў сярод насельніцтва.

Паводле дадзеных УАЗ «Круглянская цэнтральная раённая бальніца» на тэрыторыі Круглянскага раёна ў 2018 г. узрасла колькасць сардэчна-сасудзістых захворванняў і цукровага дыябету.

Тут пражывае 4069 грамадзян пенсійнага ўзросту. Ім аказваюць медыцынскую дапамогу работнікі амбулаторый і фельчары фельчарска-акушэрскіх пунктаў (далей – ФАП). Нагрузка на медыцынскі персанал з кожным годам узрастае. Асноўнымі крыніцамі дапамогі і інфармацыі для пажылых грамадзян з’яўляюцца, акрамя работнікаў ФАПа, сацыяльныя работнікі, сваякі і суседзі.

Часта пенсіянеры звяртаюцца да сацыяльных работнікаў з просьбамі вымераць ціск, паколькі ў большасці з іх не маецца танометраў або яны не ўмеюць імі карыстацца.

У межах праекта пры дапамозе спецыялістаў раённай бальніцы будзе арганізавана навучанне сацыяльных работнікаў і сядзелак метадам прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і грамадзяне сталага ўзросту будуць забяспечаны прыборамі вымярэння артэрыяльнага ціску і глюкометрамі, а сацыяльныя работнікі і сядзелкі змогуць своечасова заўважыць абвастрэнне захворвання.

Будуць распрацаваны і распаўсюджаны сярод мэтавых груп брашуры і буклеты па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў.

Будзе арганізавана «Школа здароўя», у межах якой пройдуць навучальныя семінары і круглыя сталы для сацыяльных работнікаў і сядзелак.

Будуць набыты веласіпеды і электравеласіпеды для павышэння мабільнасці сацыяльных работнікаў і сядзелак і павелічэння ахопу грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе, сумкі-аптэчкі для аказання дапамогі ў экстранай сітуацыі.

У межах святкавання 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне у дамах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны будзе ўсталявана SOS-кнопка «Лінія жыцця 24» для экстранага выкліку дапамогі.

Такім чынам, усе вышэйназваныя мерапрыемствы будуць садзейнічаць паляпшэнню якасці жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і пажылых грамадзян, паляпшэнню іх самаадчування і стану здароўя.

Інфармацыя аб праведзеных мерапрыемствах апублікуецца на сайтах установы аховы здароўя «Круглянская цэнтральная раённая бальніца», установы «Круглянскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», Круглянскага раённага выканаўчага камітэта, у раённай газеце «Сельскае жыццё».

Чаканыя вынікі гуманітарнага праекта

1. Веды, атрыманыя сацыяльнымі работнікамі і сядзелкамі ў працэсе рэалізацыі праекта, дазволяць ім прапагандаваць прафілактыку неінфекцыйных захворванняў і здаровы лад жыцця як сярод пажылых грамадзян, так і ў свайго найбліжэйшага акружэння – у сям’і, суседзяў, супрацоўнікаў, што будзе спрыяць распаўсюджванню асноў здаровага ладу жыцця і прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў сярод насельніцтва. Таксама сацыяльныя работнікі будуць выкарыстоўваць атрыманыя веды і ў далейшым у сваёй працы з пажылымі грамадзянамі.

2. У выніку праекта пэўная колькасць людзей навучыцца прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў і карыстацца танометрамі і глюкометрамі. У далейшым колькасць гэтых людзей будзе заставацца стабільнай і нават павялічвацца ў выніку распаўсюджвання ведаў па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў і перадачы навыкаў карыстання прыборамі.

3. Умацуецца матэрыяльна-тэхнічная база.

Агульны абём фінансавання ў доларах ЗША: 38464,25

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання (у доларах ЗША)

Сродкі донара, дол. ЗША

35743,00

Суфінансаванне, дол. ЗША

2721,25

Месца рэалізацыі праекта

Магілёўская вобласць, г. Круглае

Установа «Круглянскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

Кантактная асоба

Церашкова Лідзія Мікалаеўна, дырэктар установы «Круглянскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», г. Круглае, вул. Пралетарская, 30, працоўны тэлефон 8(02234) 70-525, E-mail: krugloe13c@gmail.com