RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Цэнтр дзённага знаходжання маладых людзей з множнымі парушэннямі «Цёплы дом» адкрыўся ў Бабруйску

Цэнтр дзённага знаходжання маладых людзей з множнымі парушэннямі «Цёплы дом» адкрыўся ў Бабруйску. Сацустанова з’явілася ў горадзе пры падтрымцы Бабруйскай першаснай арганізацыі «Надзея» ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам», УСА «ТЦСАН Першамайскага раёна», а таксама дабрачыннага швейцарскага фонду Lifeline.

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка, намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Вікторыя Амялюсік, старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Міхаіл Жолудаў, кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Юрый Хілінскі.

Як распавялі прадстаўнікі «Надзеі», Цэнтр змогуць наведваць людзі старэйшыя за 18 гадоў з множнымі абмежаваннямі, інваліды-калясачнікі, людзі з разумовымі парушэннямі і інш.

Асноўная місія «Надзеі» – стварэнне дзецям і маладым людзям з інваліднасцю роўных з іншымі грамадзянамі магчымасцей удзелу ва ўсіх сферах жыцця грамадства. Таму адкрыццё такога Цэнтра ў нашым горадзе з'яўляецца знакавым момантам. «Цёплы дом» дапаможа кожнаму чалавеку з асаблівасцямі раскрыць патэнцыял, навучыцца новаму.

Тэрмін дзеяння праекта – 5 гадоў, пасля чаго «Цёплы дом» увойдзе ў структуру цэнтра Першамайскага раёна г. Бабруйска.

Па матэрыяле bobrlife.by