RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская абласная медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія: праект «Даступнае асяроддзе для інвалідаў»

 

Гуманітарны праект УАЗ «Магілёўская абласная медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія» шукае спонсараў

Мэта праекта: фарміраванне даступнага асяроддзя жыццядзейнасці інвалідаў, з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця, для іх паўнапраўнага ўдзелу ў жыцці грамадства, рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў.

1.      Назва праекта: «Даступнае асяроддзе для інвалідаў» (фарміраванне безбарернага асяроддзя ва ўмовах установы аховы здароўя)

2.      Тэрмін рэалізацыі праекта: 18 месяцаў

3.      Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: УАЗ «Магілёўская абласная медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія»

4.      Мэта праекта: Стварэнне адпаведных умоў для псіхалагічнай і сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў, іх прафесійнага кансультавання.

5.      Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– Абсталяванне ўстановы сучаснымі тэхнічнымі сродкамі для рэабілітацыі (гукаўзмацняльнай сістэмай);

  • Забеспячэнне даступнасці структурных падраздзяленняў МРЭК пры наведванні іх інвалідамі;
  • Укараненне агульных прынцыпаў дызайну пры ўкараненні любых праграм, распрацоўцы абсталявання, а таксама пры прыстасоўванні інфраструктур пад патрэбы інвалідаў

6.      Мэтавая група: інваліды, члены сем’яў, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, якія пражываюць у Магілёўскай вобласці

7.      Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

– Стварэнне безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў;

  • Добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі і ўладкаванне на ёй тактыльнай паласы;
  • Набыццё і ўстаноўка маўленчага электроннага інфарматара з дыстанцыйным кіраваннем, які дазваляе бяспечна ўваходзіць у будынак
  • Усё вышэйпералічанае дазволіць забяспечыць даступнае асяроддзе для інвалідаў.
  • Для дасягнення пастаўленых мэтаў і рэалізацыі задач неабходна набыццё для УАЗ «Магілёўская абласная МРЭК» наступнага тэхнічнага абсталявання:
  • Тактыльныя пластыкавыя піктаграмы ў структурныя падраздзяленні МРЭК

– Тактыльныя таблічкі з азбукай Брайля ў структурныя падраздзяленні МРЭК

Тактыльныя схема першага паверха ва ўстанове

– Рэжым работы азбукай Брайля

  • Набыццё камп’ютарнай тэхнікі:
  • Камп’ютары – 3 шт.
  • МФУ – 2 шт.
  • прынтар-1 шт.

Набыццё офіснай мэблі:

  • кніжная шафа–3 шт.
  • камп’ютарныя сталы–4 шт.
  • офісныя крэслы–5 шт.

Правядзенне бягучага рамонту ў Крычаўскай міжраённай МРЭК:

  • унутраныя аздобныя працы
  • замена электраправодкі і асвятлення

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 55000

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара

 

Сафінансаванне

 

9. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Рагачоўская, 5, УАЗ «Магілёўская абласная МРЭК»

10. Кантактная асоба:

ініцыялы, прозвішча, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты

Карпухін Міхаіл Міхайлавіч, галоўны ўрач УАЗ «Магілёўская абласная МРЭК», 8-0222-44-45-75, +375(029) 6964274,mogoblmrek@tut.by