RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аздараўленчы лагер «Космас» Шклоўскага раёна: праект «КосмаСпорт»

1. Назва праекта: «КосмаСпорт»

2. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019–2020 гг.

3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Аздараўленчы лагер “Космас”» (ДУА «АЛ “Космас”»)

4. Мэты праекта: развіццё аздараўленчага лагера «Космас».

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

1. Павышэнне якасці аздараўлення дзяцей, дзяцей-інвалідаў у летнім лагеры «Космас»;

2. Стварэнне спартыўна-гульнявой зоны на тэрыторыі лагера «Космас».

3. Практычная рэалізацыя прынцыпаў і падыходаў, аналіз і распаўсюджванне вопыту ініцыятывы.

6.Мэтавая група:

• дзеці ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў;

• бацькі.

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

Задача № 1: Павышэнне якасці аздараўлення дзяцей, дзяцей-інвалідаў у летнім аздараўленчым лагеры «Космас».

Мерапрыемства 1.1.

Укараненне аб’яднання па інтарэсах, накіраванага на развіццё культуры здаровага ладу жыцця сярод адпачывальнікаў-дзяцей і работнікаў лагера.

Мерапрыемства 1.2.

Стварэнне і ўстаноўка практычнай тэматычнай выставы-інсталяцыі плакатаў «Пасябруй са спортам», «Быць здаровым – гэта здорава!».

Мерапрыемства 1.3.

Інфармаванне аб праекце і яго мерапрыемствах у СМІ.

Мерапрыемства 1.4.

Рэалізацыя раённага праекта «Мы разам» (адаптацыя дзяцей-інвалідаў, прыцягненне да спорту і здаровага ладу жыцця ва ўмовах летняга лагера)

Задача № 2: Стварэнне спартыўнай-гульнявой зоны на тэрыторыі лагера «Космас».

Мерапрыемства 2.1.

Стварэнне інклюзіўных умоў для гарманічнага развіцця дзяцей-інвалідаў

Мерапрыемства 2.2.

Уладкаванне спартыўнай-гульнявой зоны (дзіцячых гульнявых пляцовак, спартыўных комплексаў, зон адпачынку для правядзення масавых мерапрыемстваў)

Мерапрыемства 2.3.

Удзел у конкурсе раённага праекта «Спартыўнае жыццё маёй малой радзімы»

Мерапрыемства 2.4.

Прывабліванне дадатковых партнёраў у ходзе рэалізацыі праекта

Задача № 3: Практычная рэалізацыя прынцыпаў і падыходаў УР, аналіз і распаўсюджванне вопыту ініцыятывы.

Мерапрыемства 3.1.

Стварэнне метадычных матэрыялаў з вопыту працы ў лагеры «Космас» і рэалізацыі ініцыятывы.

Мерапрыемства 3.2.

Арганізацыя выніковага семінара-практыкума для партнёраў і зацікаўленых педагогаў з мэтай распаўсюджвання і абмену вопытам.

Мерапрыемства 3.3.

Укараненне атрыманага вопыту ў арганізацыю і правядзенне наступных змен лагера «Космас»

Мерапрыемства 3.4.

Фарміраванне і прадастаўленне справаздачнасці па ініцыятыве

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША):

50 000 $

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара 

40 000 $ 

Сафінансаванне 

10 000 $ 

9. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад):

в. Малое Уланава, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць

Аздараўленчы лагер «Космас»

10.Кантактная асоба:

Ініцыялы, прозвішча, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты

А. А. Хыля, дырэктар ДУА «АЛ “Космас”», в. Малое Уланава, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць,

тэл. мабільны + 375333282676 e-mail: shklovroo@tut.by.