RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Каласок» Магілёўскага раёна: праект «Востраў дружбы, здароўя і спорту»

Назва праекта: «Востраў дружбы, здароўя і спорту»

Тэрмін рэалізацыі праекта: 1 год з пачатку рэалізацыі праекта

Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: аддзел па адукацыі Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта, сектар спорту і турызму Магілёўскага райвыканкама, ДУА «Раённы дзіцячы аздараўленчы лагер “Каласок”»

Мэты праекта:

– рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнага выхавання дзяцей і падлеткаў;

– стварэнне ўмоў для ўмацавання здароўя падрастаючага пакалення ў межах арганізацыі летняга адпачынку, асабліва для дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама для выхаванцаў ГСУСУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Магілёўскага раёна»;

– павышэнне зацікаўленасці дзяцей і падлеткаў у занятках фізкультурай і спортам, у здаровым ладзе жыцця;

– павышэнне якасці фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў у межах дзіцячага аздараўленчага лагера.

– паляпшэнне і ўмацаванне спартыўнай базы ДУА «Раённы дзіцячы аздараўленчы лагер “Каласок”».

Задачы:

– рэканструяваць на тэрыторыі ДУА «Раённы дзіцячы аздараўленчы лагер “Каласок”» комплексную спартыўную пляцоўку для правядзення фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў у межах летняга аздараўлення дзяцей і падлеткаў;

– стварыць неабходныя ўмовы для фарміравання ў дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца на аздараўленні, жыццёвых нормаў, якія спрыяюць захаванню і ўмацаванню здароўя, выпрацоўкі стэрэатыпаў здаровага ладу жыцця для эфектыўнага супрацьдзеяння неспрыяльным фактарам сацыяльнага асяроддзя, усвядомленай патрэбы ў сістэматычных занятках фізічнай культурай і спортам, самаўдасканаленні;

– стварыць умовы для павелічэння долі дзяцей, уцягнутых у працэс заняткамі фізічнай культурай і спортам з мэтай выключэння здзяйснення імі супрацьпраўных дзеянняў і выкаранення шкодных звычак, якія згубна ўплываюць на іх здароўе;

– стварыць аптымальныя ўмовы для арганізацыі бесперапыннага трэніровачнага працэсу для дзяцей і падлеткаў, выхаванцаў ГСУСУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Магілёўскага раёна».

Мэтавая група: дзеці і падлеткі, якія знаходзяцца на аздараўленні ў ДУА «Раённы дзіцячы аздараўленчы лагер “Каласок”», у тым ліку дзеці, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, юныя спартсмены.

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

выраб і ўстаноўка сучаснай комплекснай спартыўнай пляцоўкі, якая прадугледжвае наяўнасць валейбольнага, баскетбольнага і футбольнага палёў.

Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 40 000

Крыніца фінансавання:

Аб’ём фінансавання (у доларах ЗША)

Сродкі донара: 36 000

Сафінансаванне: 4 000

Месца рэалізацыі праекта: Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, в. Любуж, ДУА «Раённы дзіцячы аздараўленчы лагер “Каласок”».

Кантактныя асобы:

Ярмош Наталля Анатольеўна, дырэктар, тэл. 80222710783, тэл. маб. +375291335983

Букуязава Людміла Іванаўна, метадыст ДУА «Магілёўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет», тэл. 80222702880, тэл. маб. +37544700316