Гуманітарны праект Магілёўскага абласнога вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».
Сафінансаванне гуманітарнага праекта
1. Назва праекта: «Забеспячэнне даступнасці прагляду кінафільмаў людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі па слыху і зроку». |
2. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019–2020гг. |
3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект: Магілёўскае абласное вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Кінавідэапракат». |
4. Мэта праекта: Дапамога ў арганізацыі выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады. |
5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта: – арганізацыя 8-мі глядзельных месцаў у кіназале кінатэатра «Радзіма» ў г. Магілёве; – арганізацыя бесперашкоднага перамяшчэння па ўваходнай групе, касавым вестыбюлі, фае кінатэатра, глядзельнай зале; – набыццё спецыялізаванага абсталявання для прагляду адаптаваных фільмаў з субтытрамі і тыфлакаментарамі; – набыццё абсталявання, якое забяспечвае бесперашкодны рух па кінатэатры (маўленчыя (гукавыя) электронныя інфарматары з дыстанцыйным упраўленнем; кантрасныя маркеры для шкляных дзвярэй; тактыльныя накіроўвалыя і папераджальныя элементы; таблічкі, схемы, планы памяшканняў, паказальнікі і іншыя інфармацыйныя стэнды ўніверсальнага дызайну); – мантаж указанага абсталявання; – навучанне тэхнічнага персаналу абслугоўванню спецыялізаванага абсталявання; – навучанне персаналу кінатэатра індывідуальнай працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі па слыху і зроку; – правядзенне перагавораў з кінакампаніямі, якія прапануюць адаптаваныя фільмы з субтытрамі і тыфлакаментарамі; – набыццё адаптаваных фільмаў з субтытрамі і тыфлакаментарамі. |
6. Мэтавая група: людзі з абмежаванымі магчымасцямі па зроку і слыху. |
|
7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: размяшчэнне васьмі глядзельных месцаў у кіназале кінатэатра «Радзіма» ў г. Магілёве і арганізацыя бесперашкоднага наведвання кінатэатра. |
|
8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША) – 40 500$ |
|
Крыніца фінансавання |
Аб’ём фінансавання (у доларах ЗША) – 32 400 $ |
Сродкі донара |
32 400 $ |
Сафінансаванне |
8 100 $ |
9. Месца рэалізацыі праекта: Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, Ленінская, 47 |
|
10. Кантактная асоба: намеснік дырэктара – Панізовіч Л. С., галоўны інжынер – Голад В. В. тэл. 8 0222 42 19 02; 80222 42 12 87; mogilevkino-1@gmail.ru |