RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы»: праект «Творчасць аднаго сяла»

«Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы»: праект «Творчасць аднаго сяла»

  1. Назва праекта: «Творчасць аднаго сяла»
  1. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019–2020гг.
  1. Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект: установа культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы»
  1. Мэты праекта: паказаць яркую і непаўторную палітру творчасці людзей, якія жывуць і працуюць на вёсцы

Задачы, запланаваныя ў межах рэалізацыі праекта:

  • выяўленне і падтрымка творчых людзей вёскі;
  • арганізацыя розных формаў дэманстрацыі вынікаў творчасці людзей вёскі;
  • стварэнне серыі тэлеперадач пра творчасць людзей вёскі;
  • прапаганда розных відаў арганізацыі вольнага часу ў вёсцы.
  1. Мэтавая група: жыхары сельскіх населеных пунктаў Магілёўскай вобласці

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

  • распрацоўка праекта;
  • заключэнне пагаднення з тэлебачаннем на стварэнне тэлеперадач пра творчасць людзей вёскі;
  • правядзенне разам са спецыялістамі раённых клубных устаноў працы па выяўленні творчага патэнцыялу ў вёсцы;
  • выезд і відэаздымка мерапрыемстваў, найлепшых праяў творчасці адной вёскі ў кожным раёне;
  • правядзенне абласнога творчага марафону «Натхненне малой радзімы» па падтрымцы народнай творчасці, падтрымцы і дэманстрацыі творчасці людзей вёскі;
  • стварэнне відэафільма па выніках праекта;
  • стварэнне шэрагу тэлеперадач на абласным ТБ «Сямейныя традыцыі», «Паэты глыбінкі», «Творчасць адной вёскі», «Зазірнём у далёкае мінулае», «Маладыя таленты вёскі», «Творчасць у асобах», «Носьбіты традыцыйнай культуры» і іншых;
  • выданне зборніка матэрыялаў па выніках праекта, ілюстраванага буклета, зборніка вершаў.
  1. Агульныаб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 50 000

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

сродкі донара

45 000

сафінансаванне

5 000

  1. Месцарэалізацыі праекта: Магілёўская вобласць, г. Магілёў,

вуліца Першамайская, 10

10. Кантактная асоба:

Л. В. Баранава, вядучы метадыст аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы»,

8 029 8930514, mogomc@tut.by