RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мсціслаўскі раённы гісторыка-археалагічны музей: праект «Рэстаўрацыя помніка архітэктуры “Будынак былой мужчынскай гімназіі”»

Назва праекта: Рэстаўрацыя помніка архітэктуры «Будынак былой мужчынскай гімназіі».

Тэрмін рэалізацыі праекта: да 36 месяцаў

Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: установа культуры «Мсціслаўскі раённы гісторыка-археалагічны музей» аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама

Мэта праекта: Рэстаўрацыя і рэканструкцыя будынка былой мужчынскай гімназіі. Захаванне ўнікальнай архітэктурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Адкрыццё ў адрэстаўраваным будынку культурна-адукацыйнага цэнтра для ўсіх груп насельніцтва, уключаючы сацыяльна неабароненыя катэгорыі насельніцтва (інваліды, дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, навучэнцы школы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, пажылыя).

Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

Пасля рэканструкцыі ў будынку размесціцца культурна-адукацыйны цэнтр. Прыярытэтная мэта дзейнасці музейна-адукацыйнага цэнтра заключаецца ў пабудове комплекснай адкрытай сацыяльна-педагагічнай сістэмы, здольнай стварыць інтэграваную адукацыйна-развіваючую прастору для розных катэгорый насельніцтва. Для рэалізацыі асноўных мэт і задач выкарыстоўваецца арганізацыя культурна-масавай і адукацыйнай дзейнасці. У тым ліку плануецца размясціць у будынку экспазіцыю Мсціслаўскага раённага гісторыка-археалагічнага музея, дарослую і дзіцячую бібліятэкі, канферэнц-залы, класы для правядзенняў гуртковых заняткаў з дзецьмі.

У сувязі з гэтым рэгулярна будуць праводзіцца работы па добраўпарадкаванні будынка і прылеглай тэрыторыі па меры неабходнасці.

Мэтавая група: падлеткі-школьнікі 6-18 гадоў; моладзь, студэнты 18-25 гадоў; дарослыя людзі 26-64 гадоў; пажылыя людзі, пенсіянеры 65 гадоў і старэйшыя.

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

* Неабходна ўставіць вокны ў будынку;

* Памяняць столевыя перакрыцці;

* Памяняць пакрыццё даху для ліквідацыі працякання як асноўнай прычыны карозіі і разбурэння;

* Выканаць унутраныя аздобныя працы.

Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 130 000

Крыніца фінансавання: Аб’ём фінансавання (у доларах ЗША)

Сродкі донара: 117 000                         

Сафінансаванне: 13 000

Месца рэалізацыі праекта: Магілёўская вобл., Мсціслаўскі раён, г. Мсціслаў, вул. Калініна, 49.

Кантактная асоба: Л. С. Кірыенка, дырэктар КК «Мсціслаўскі раённы гісторыка-археалагічны музей», тэлефон 8 (02240) 20015, e-mail: museum@mstislavl.com