Рус Бел Eng 中文

Змены ў ліцэнзаванні падакцызнай групы тавараў

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.09.2019 № 326 «Аб удасканаленні ліцэнзавання» ў ліцэнзаванне вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, тытунёвых вырабаў і нафтапрадуктаў унесены наступныя змяненні і дапаўненні:

– у дзейнасці, звязанай з вытворчасцю алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту і тытунёвых вырабаў, дапоўнены выпадак, пры якім не патрабуецца атрыманне ліцэнзіі, а менавіта: для вытворчасці прадукцыі грамадскага харчавання аб’ёмнай доляй этылавага спірту больш за 7 працэнтаў, вырабленай шляхам змешвання і (або) настойвання гатовых алкагольных напояў з іншымі харчовымі прадуктамі;

– у дзейнасці, звязанай з аптовым гандлем і захоўваннем алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту і тытунёвых вырабаў, дапоўнены выпадак, пры якім не патрабуецца атрыманне ліцэнзіі, а менавіта: для захоўвання (як віду прадпрымальніцкай дзейнасці) алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, тытунёвых вырабаў, канфіскаваных, арыштаваных або звернутых у даход дзяржавы);

– у дзейнасці, звязанай з рознічным гандлем алкагольнымі напоямі і (або) тытунёвымі вырабамі, унесены дадатак аб тым, што ліцэнзія на права ажыццяўлення рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі і (або) тытунёвымі вырабамі, выдадзена ўладальніку магазіна бяспошліннага гандлю, дае права ажыццяўлення разноснага гандлю на бартах паветраных судоў алкагольнымі напоямі і тытунёвымі вырабамі;

– у дзейнасці, звязанай з аптовым і раздробным гандлем нафтапрадуктамі, выключана ліцэнзаванне аптовага гандлю мазутам і нафтабітумам.