1 |
Назва праекта: «Расцём у руху» |
||
2 |
Тэрмін рэалізацыі праекта: 2 гады |
||
3 |
Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект: ДУА «Трылесінскіяслі-сад “Крынічка”» Дрыбінскага раёна |
||
4 |
Мэты праекта: –стварэнне бяспечных і эфектыўных умоў для арганізацыі аздараўленчай работы і развіцця пазнавальнай цікавасці выхаванцаў; – забеспячэнне выхаванцам доступу да сучасных адукацыйных магчымасцей і задавальненне іх патрэбы ў развіцці рухальнай актыўнасці, спазнанні навакольнага свету. |
||
5 |
Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта: – абсталяванне і добраўпарадкаванне спартыўнай і гульнявых пляцовак сертыфікаваным абсталяваннем у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі бяспекі; – аснашчэнне фізкультурнай залы сучасным спартыўным абсталяваннем; – стварэнне прадметна-развіццёвага асяроддзя, якое прадугледжвае актывізацыю працэсаў развіцця выхаванцаў. |
||
6 |
Мэтавая група: дзеці ва ўзросце ад 2 да 7 гадоў. |
||
7 |
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: 1.Абсталяванне тэрыторыі дашкольнай установы па напрамках: 1.1.Гульнявыя пляцоўкі. Закупка гульнявых комплексаў(у адпаведнасці з узростам дзяцей), пясочніц, мэблі (сталы, лаўкі), абсталявання для гульняў з пяском і вадой. 1.2.Спартыўная пляцоўка. Закупка спартыўнага комплексу з розным навясным абсталяваннем, спартыўнага інвентара. 2. Абсталяванне музычна-фізкультурнай залы. Устаноўка шклопакетаў з ахоўнай сеткай, закупка спартыўнага і гульнявога абсталявання, музычнага цэнтра. |
||
8 |
Агульныаб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 16 000 $ |
||
Крыніца фінансавання |
Аб’ём фінансавання (у доларах ЗША) |
||
Сродкі донара |
15 500$ |
||
Сафінансаванне |
500$ |
||
9 |
Месца рэалізацыі праекта: Магілёўская вобласць, Дрыбінскі раён, а/г. Трылесіна |
||
10 |
Кантактная асоба: Грыненка Святлана Віктараўна, загадчык ДУА «Трылесінскі яслі-сад “Крынічка”», 80224873562, trildetsad@tut.by |