RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб фарміраванні плана выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2020 года

У цяперашні час інспекцыі Магілёўскай вобласці ў адпаведнасці з пунктам 15 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення праверак, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 № 510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (са зменамі і дапаўненнямі, далей – Указ № 510) праводзіцца работа па фарміраванні прапаноў у зводны план выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2020 года.

У адпаведнасці з пунктам 9 Указа № 510 выбарачная праверка прызначаецца з улікам крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі для адбору правяраемых суб’ектаў пры правядзенні выбарачнай праверкі і на падставе вынікаў аналізу наяўнай у распараджэнні кантралюючага (нагляднага) органа інфармацыі, якая сведчыць аб высокай ступені рызыкі парушэнняў заканадаўства і немагчымасці іх выяўлення і (або) ліквідацыі іншымі формамі дзяржаўнага кантролю (нагляду).

Азнаёміцца з крытэрыямі ацэнкі ступені рызыкі ў мэтах адбору правяраемых суб’ектаў для правядзення выбарачнай праверкі, зацверджанымі загадам Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 09.02.2018 № 20 «Аб зацвярджэнні крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі ў мэтах адбору правяраемых суб’ектаў для правядзення выбарачнай праверкі», можна на сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у раздзеле «Падатковы кантроль» ва ўкладцы «Крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі».

Азнаёміцца з планам выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2020 года можна будзе на сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю пасля яго афіцыйнага апублікавання 15 снежня 2019 года.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці