RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 1: праект «Пастаноўка спектакля па паэме М. Гусоўскага «Песня пра зубра»

1. Назва праекта: пастаноўка спектакля па паэме М. Гусоўскага «Песня пра зубра» (1523 г.)

2. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2020-2021 гг.

3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1»

4. Мэты праекта: Выхаванне патрыятызму, садзейнічанне фарміраванню пазнавальнага інтарэсу да гісторыі і культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

фарміраванне грамадзянскай самасвядомасці праз вывучэнне літаратурнага твора – паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра»;

раскрыццё творчых здольнасцей удзельнікаў пры пастаноўцы аднайменнага спектакля.

6. Мэтавая група: навучэнцы, педагогі, бацькі

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

• распрацоўка сцэнарыя, харэаграфічных эцюдаў, мастацкага афармлення спектакля;

• пастаноўка спектакля «Песня пра зубра» на беларускай мове;

• выраб сцэнічных касцюмаў і тэатральнага рэквізіту;

• выраб рэкламнай прадукцыі;

• набыццё тэхнічнага абсталявання для рэалізацыі праекта.

8. Cродкі донара 50 000,00

9. Месца рэалізацыі праекта: г. Магілёў, Дзіцячая школа мастацтваў №1

10. Кантактная асоба: Н. Я. Сурэнкіна, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў №1, 8 029 6241144, shisk-1@mail.ru