RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Праект «Паляпшэнне арганізацыі аказання псіхіятрычнай і псіхатэрапеўтычнай дапамогі насельніцтву г. Магілёва і Магілёўскай вобласці шляхам рэканструкцыі і мадэрнізацыі ўстановы аховы здароўя “Магілёўская абласная псіхіятрычная бальніца”»

1.      Назва праекта: Паляпшэнне арганізацыі аказання псіхіятрычнай і псіхатэрапеўтычнай дапамогі насельніцтву г. Магілёва і Магілёўскай вобласці шляхам рэканструкцыі і мадэрнізацыі ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная псіхіятрычная бальніца»

2.      Назва арганізацыі: установа аховы здароўя «Магілёўская абласная псіхіятрычная бальніца»

3.      Фізічны і юрыдычны адрас арганізацыі, тэлефон, факс, e-mail: Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, пр-т Віцебскі, 70; тэл. (факс): + 375 222 73-69-18; e-mail: mopb-rb@tut.by

4.      Інфармацыя аб арганізацыі: установа аховы здароўя «Магілёўская абласная псіхіятрычная бальніца» заснавана ў 1804 годзе. Місія: аказанне якаснай і даступнай медыцынскай дапамогі ў галіне псіхічнага здароўя. Мэта дзейнасці установы: прафілактыка, дыягностыка, лячэнне і рэабілітацыя псіхічных расстройстваўі расстройстваў паводзін. Установа з’яўляецца вядучай у арганізацыі і аказанні псіхіятрычнай, псіхатэрапеўтычнай, псіхалагічнай дапамогі ў Магілёўскай вобласці

5.      Кіраўнік арганізацыі: Несцер Леанід Мікалаевіч, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Магілёўская абласная псіхіятрычная бальніца» тэл.+375 222 47-34-30; +375 29 147 34 30

6.      Менеджар праекта: Маліноўская Алена Аляксандраўна, урач-псіхіятр, загадчык дыспансернага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная псіхіятрычная бальніца» тэл. 8 0222 47-74-60; +375 44 711 39 87

7.      Ранейшая дапамога, аказаная ад іншых замежных крыніц: адстутнічала

8.      Патрэбная сума (у доларах ЗША): 197000

9.      Сафінансаванне: установа аховы здароўя «Магілёўская абласная псіхіятрычная бальніца»(у доларах ЗША): 1000

10.    Тэрмін рэалізацыі праекта: 1 студзеня 2020 года–31 снежня 2023 года

11.    Мэты праекта: рашэнне дыягнастычных, лячэбных, рэабілітацыйных задач у камфортных умовах хворых, якія пакутуюць псіхічнымі і паводзіннымі расстройствамі; павелічэнне рэмісіі пры цяжкіх псіхічных расстройствах; зніжэнне рызыкі суіцыдальных паводзін; захаванне сацыяльнага функцыянавання ў пацыентаў з псіхічнымі расстройствамі.

12.    Задачы праекта:адрамантаваць дыспансернае аддзяленне і аддзяленне дзённага знаходжання; закупіць апарат электрасударажнай тэрапіі тыпу THYMARON IV; стымулятар электрамагнітны тэрапеўтычны (транскраніяльны)

13.    Дэталёвае апісанне дзейнасці ў межах праекта ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі: рамонт дыспансернага аддзялення і дзённага стацыянара ўстановы, які ўключае бягучы рамонт кабінетаў медычнага прыёму, хола для знаходжання пацыентаў, памяшканняў дзённага стацыянара; стварэнне камфортных умоў лячэння псіхічна хворых; набыццё медыцынскага абсталявання (сістэма электрашокавай тэрапіі (апарат электрасударажнай тэрапіі тыпу THYMARON IV); стымулятар электрамагнітны тэрапеўтычны (транскраніяльны)) для ўкаранення новых метадаў лячэння і рэабілітацыі. Мэтавая група: пацыенты г. Магілёва і Магілёўскай вобласцідзіцячага і дарослага ўзросту, якія пакутуюць неўратычнымі, псіхічнымі і паводзіннымі расстройствамі

14.    Абгрунтаванне праекта: актуальнасць праекта ўзнікла ў сувязі з маральным і матэрыяльным зносам памяшканняў дыспансернага аддзялення і дзённага стацыянара (рамонт у іх рабіўся ў 2004 годзе), апарата электрасударажнай тэрапіі (1974 года выпуску); адсутнасцю электрамагнітнага тэрапеўтычнага (транскраніяльнага) стымулятара. Рэалізацыя гуманітарнага праекта дасць магчымасць павысіць камфортнасць, эстэтычнасць, камфартабельнасць знаходжання пацыентаў і медыцынскага персаналу, што павысіць якасць аказання спецыялізаванай псіхіятрычнай медыцынскай дапамогі; павялічыць абарачальнасць і камплаентнасць хворых і знізіць стыгматызацыю псіхіятрычнай службы ў цэлым. Набыццё апарата электрасударожнай тэрапіі тыпу THYMARON IV дазволіць лячыць на сучасным узроўні цяжкія дэпрэсіўныя расстройствы, устойлівыя суіцыдальныя тэндэнцыі, злаякасную форму шызафрэніі, а таксама рэзісцэнтныя формы розных псіхічных расстройстваў. Набыццё электрамагнітнага тэрапеўтычнага (транскраніяльнага) стымулятара дазволіць выкарыстоўваць сучасны найноўшы неінвазіўны метад у лячэнні дэпрэсіі, хваробы Паркінсона,эпілепсіі, слыхавых галюцынацый пры шызафрэніі, абсесіўна-кампульсіўныя расстройствы без фармакалагічных сродкаў.

15.    Дзейнасць пасля заканчэння праекта: пасля заканчэння праекта адрамантаваныя памяшканні прывабяць жадаючых атрымаць спецыялізаваную псіхіятрычную, псіхатэрапеўтычную і сэксалагічную дапамогу; знізіцца сіндром эмацыйнага выгарання ў медыцынскіх спецыялістаў; павысіцца прэстыж абласной псіхіятрычнай установы, якая з’яўляецца авангардам аказання псіхіятрычнай дапамогі ў Магілёўскай вобласці; набыццё апарата электрасударажнай тэрапіі і электрамагнітнага тэрапеўтычнага (транскраніяльнага) стымулятара дазволіць шырэй выкарыстоўваць стацыянарзамяшчальныя тэхналогіі, павысіць эфектыўнасць лячэння, што прывядзе да павелічэння эфектыўнасці дыспансерызацыі псіхічна хворых; паменшыць тэрміны шпіталізацыі і лячэння; знізіць тэрміны часовай непрацаздольнасці; паменшыць інвалідызацыю дзіцячага і працаздольнага насельніцтва; знізіць узровень грамадскай небяспекі сярод псіхічна хворых; знізіць смяротнасць ад знешніх прычын (суіцыдаў) асоб, якія пакутуюць псіхічнымі і паводзіннымі расстройствамі, што прывядзе да зніжэння цяжару псіхічных расстройстваў у сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці

16.    Бюджэт праекта (у доларах ЗША): 198 000