Рус Бел Eng 中文

Tax Free ў Беларусі

Tax Free (такс фры) — гэта сістэма вяртання падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ). З 2013 года вярнуць ПДВ з тавараў, набытых у Рэспубліцы Беларусь, могуць замежныя асобы, якія не маюць пастаяннага месца жыхарства ў дзяржаве-члене Мытнага саюза ЕАЭС, які ўключае ў сябе Расійскую Федэрацыю, Рэспубліку Беларусь, Рэспубліку Казахстан, Рэспубліку Арменію, Кіргізскую Рэспубліку.

Аператарам сістэмы Tax Free ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца РУП «Белмытнясэрвіс».

Тавар, у дачыненні да якога можа быць ажыццёўлена вяртанне ПДВ, павінен быць набыты замежнай асобай у рознічным гандлі Рэспубліцы Беларусь праз магазін, які заключыў дамову на аказанне паслуг па вяртанні ПДВ замежнымі асобамі з нашай арганізацыяй.

Перавагі

Вяртанне ПДВ можа быць ажыццёўлена ў дачыненні да любых тавараў, набытых у магазіне рознічнага гандлю, якія пры рэалізацыі абкладаюцца ПДВ па стаўцы 20% (пры гэтым вяртанне не можа быць менш за 15 працэнтаў ад кошту тавараў, які пазначаны ў плацежным дакуменце (плацежных дакументах), які пацвярджае (пацвярджаюць) аплату вывезенага тавару і які не ўтрымлівае падатак на дабаўленую вартасць па стаўцы 20 працэнтаў), за выключэннем тавараў:

–вызваленых ад ПДВ у адпаведнасці з заканадаўствам пры ўвозе іх на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;

– абароты па рэалізацыі якіх на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вызваляюцца ад ПДВ у адпаведнасці з заканадаўствам;

–якія абкладаюцца ПДВ па стаўцы 10%;

– прызнаюцца падакцызнымі таварамі.

Замежная асоба мае права вярнуць ПДВ пры ўмове, што тавары набыты на суму 80 бел.руб. з улікам ПДВ на працягу 1 дня ў магазіне рознічнага гандлю і вывезены за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС на працягу трох месяцаў з дня набыцця.