Рус Бел Eng 中文

МАРГ рэкамендуе не даваць свой мабільны незнаёмцам, каб не патрапіць на хуткі крэдыт

Сёння на рынку фінансавых паслуг шырока распаўсюджаная практыка хуткага крэдытавання грамадзян. З’явіўся такі фінансавы інструмент і ў сферы паслуг мабільнай сувязі – абанентам, якія падключыліся да паслугі v-banking (v-кашалёк), аператар сувязі прапануе 100 рублёў у якасці беспрацэнтнага крэдыту.

Разам з тым спажыўцы, якія падключылі такую паслугу, апынуліся ў зоне ўвагі нядобрасумленных грамадзян, якія звяртаюцца з просьбай даць ім мабільны тэлефон для тэрміновага званка, паколькі іх тэлефон нібыта разрадзіўся. За кароткі прамежак часу пад выглядам званка ашуканцы падключаюцца да паслугі v-banking (v-кашалёк) на тэлефоне спажыўца і пераводзяць з яго грошы, атрыманыя пры падключэнні ўказанай паслугі, на свой рахунак, а затым вяртаюць тэлефон гаспадару, які нічога не падазравае.

МАРГ перасцерагае карыстальнікаў паслугі v-banking (v-кашалёк), а таксама ўсіх грамадзян, якія карыстаюцца паслугамі мабільнай сувязі, і рэкамендуе не перадаваць незнаёмым асобам свае мабільныя тэлефоны. Лепш прапанаваць дапамогу і патэлефанаваць на названы нумар самастойна, не перадаючы свой мабільны тэлефон – асоба, якая мае патрэбу ў тэрміновым званку, атрымае дапамогу, а ў махляра не будзе шанцаў скарыстацца грашыма ўладальніка тэлефона.