СУМЕСНАЕ ПАСЯДЖЭННЕ ПРЭЗІДЫУМА МАГІЛЁЎСКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ І МАГІЛЁЎСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА ПА ЎТВАРЭННІ МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ КАМІСІІ ПА ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
адбудзецца 19.05.2020 у 15.00 у зале селектарных нарад аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71)
Даведачна: пасяджэнне праводзіцца ў адсутнасць прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, сродкаў масавай інфармацыі і іншых запрошаных асоб.
Поўны відэазапіс пасяджэння будзе размешчаны пасля пасяджэння на сайце Магілёўскага аблвыканкама ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт у інфармацыйным раздзеле «ВЫБАРЫ 2020» і будзе даступны для прагляду на працягу сутак з часу правядзення пасяджэння.
* Пастанова ЦВК РБ ад 08.05.2020 № 13
П.8. «У мэтах прафілактыкі распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі пасяджэнні органаў, якія ўтвараюць тэрытарыяльныя камісіі, – прэзідыумаў абласных, Мінскага гарадскога, раённых, гарадскіх саветаў дэпутатаў і адпаведных выканаўчых камітэтаў ‒ праводзяцца ў адсутнасць прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, сродкаў масавай інфармацыі і іншых запрошаных асоб. Пры гэтым забяспечваецца прамая трансляцыя пасяджэння на сайце адпаведнага выканаўчага камітэта у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт або размяшчэнне на гэтым сайце поўнага відэазапісу пасяджэння».