Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка, прайшло 3 верасня ў Абласным цэнтры творчасці. На ўшанаванне былі запрошаны начальнікі структурных падраздзяленняў абласнога выканаўчага камітэта, рэктары ВНУ, начальнікі структурных падраздзяленняў гаррайвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі абласнога падпарадкавання, педагогі, прадстаўнікі гарадскіх, раённых камітэтаў прафсаюзаў, ветэраны педагагічнай працы. Найлепшых з найлепшых узнагародзілі ганаровымі граматамі і падзякамі Міністэрства адукацыі, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, нагруднымі знакамі «Выдатнік адукацыі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая